Перайсці да зместу

Іканаборства ў Візантыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мініяцюра з Хлудаўскага псалтыра: алегарычная выява іканаборства. «І далі мне есці жоўць, і ў смазе маёй напаілі мяне воцатам». Мастак каментуе дзеянні іканаборцаў, супастаўляючы іх з евангельскімі падзеямі. Распяцце на гары Галгофе; іканаборцы, якія замазваюць вапнаю абраз Хрыста. Воін справа падносіць Хрысту губку, насычаную воцатам, іншы воін пранізвае Хрыста дзідай. Ля падножжа гары іканаборцы Іаан Граматык і епіскап Антоній Сілейскі

Іканаборства (грэч. εἰκονομαχία; таксама іканаклазм — ад грэч. εἰκόνα — «выява» (ікона) + грэч. κλάω — «разбіваць») — рэлігійна-палітычны рух у Візантыі ў VIII — пачатку IX стагоддзяў, накіраваны супраць шанавання ідалаў.[1] Іканаборцы лічылі свяшчэнныя абразы ідаламі, а культ шанавання ікон — ідалапаклонствам, спасылаючыся на старазапаветныя запаведзі («Не стварай сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўверсе… не пакланяйся ім і не служы ім»  (Зых. 20:4-5)).

У 730 годзе імператар Леў III Ісаўр забараніў шанаванне ікон. Вынікам іканаборства стала знішчэнне тысяч ікон, а таксама мазаік, фрэсак, статуй святых і размаляваных алтароў у шматлікіх храмах. Іканаборства было афіцыйна прызнана на Іканаборскім саборы ў 754 годзе пры падтрымцы імператара Канстанціна V Капраніма, які сурова настроіўся супраць іконапаклоннікаў, асабліва манахаў.

Характэрнае для іканаборскага перыяду ўпрыгожванне храмаў (Царква Святой Ірыны ў Стамбуле)

Аднак пазней, у 787 годзе, пры падтрымцы імператрыцы Ірыны, удавы Льва IV Хазара, Сёмы Усяленскі сабор усё ж зацвердзіў дагмат іконашанавання і адмяніў рашэнне сабора 754 года (якое было вырашана не лічыць «усяленскім»). Імператары Нікіфар I Генік і Міхаіл I Рангавэ, якія кіравалі пасля Ірыны, прытрымліваліся іконашанавання; але пасля разгромнага паражэння Міхаіла I у вайне з балгарамі ў 813 годзе на прастол узышоў Леў V Армянін, пры якім іканаборства аднавілася, а рашэнні сабору 754 гады былі прызнаны зноў.

Нарэшце ў перыяд рэгенцтва імператрыцы Феадоры патрыярх-іканаборац Іаан VII быў зрынуты. Пры новым патрыярху Мяфодзіі, які змяніў яго, у 843 годзе адбыўся новы сабор, які зацвердзіў і ўхваліў усе палажэнні VII Усяленскага сабору і зноў адлучыў іканаборцаў. Тады ж быў усталяваны і ўпершыню здзейснены (11 сакавіка 843 года) чын абвяшчэння вечнай памяці змагарам за праваслаўе і аддання анафеме ератыкоў, які здзяйсняецца ў праваслаўнай царкве і да нашага часу ў Тыдзень Праваслаўя («Урачыстасць Праваслаўя»).

Зноскі

  1. Иконоборчество // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1969 — 1978.(недаступная спасылка)
  • Баранов В.А. Иконоборчество // Православная энциклопедия. Том XXII. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2009. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-040-0
  • Васильев А. А. История Византийской империи в 2-х т. — СПб.: Алетейя, 2000. — Т. 1: Время до Крестовых походов.
  • Шарль Диль. Основные проблемы византийской истории. — М., 1947.
  • Карташёв А. В. VII Вселенский собор 787 года. Иконоборческий собор 754 года // Вселенские соборы. — Клин, 2004.
  • Летопись византийца Феофана. — М., 1884.
  • Успенский Ф. И. История Византийской империи (в 5-ти т.). — М.: АСТ, 2005. — Т. II: Период III (610—716 гг.) Иконоборческий период (717—867 гг.). — ISBN 5-17-011750-7
  • Успенский Ф. И. Константинопольский собор 842 года и утверждение православия // Очерки по истории византийской образованности. — СПб., 1891.
  • Лурье В. М., при участии Баранова В. А. История византийской философии. Формативный период. — СПб.: Axioma, 2006. — С. 407—486. — ISBN 5-90141-013-0
  • Шёнборн Кристоф Икона Христа. Богословские основы. — Милан - Москва: Христианская Россия, 1999. — С. 231.
  • Teodoro lo Studita, Antirrheticus Adversus Iconomachos. Confutazioni contro gli avversari delle sante icone, a cura di Antonio Calisi, Chàrisma Edizioni, Bari 2013, pp. 106. ISBN 978-88-908559-0-0