Мяфодзій I (Патрыярх Канстанцінопальскі)
Патрыярх Мяфодзій I | ||
Μεθόδιος Α΄ | ||
![]() |
||
|
||
---|---|---|
4 сакавіка 843 — 14 чэрвеня 847 | ||
Царква: | ||
Папярэднік: | ||
Пераемнік: | ||
|
||
Прафесія: | ||
Нараджэнне: | ||
Смерць: |
Мяфодзій I (грэч.: Μεθόδιος Α΄; 788/800 — 14 чэрвеня 847) — патрыярх Канстанцінопальскі (з 4 сакавіка 843 года). Кананізаваны ў ліку свяціцеляў, памяць у Праваслаўнай царкве 14 чэрвеня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 14 чэрвеня.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся на Сіцыліі ў багатай сям'і, у раннім узросце паступіў у манастыр на востраве Хіяс. Пра раннія гады жыцця Мяфодзія даных не захавалася. Вядомасць ён набыў пры імператары-іканаборцы Льве Армяніне, калі заняў пасаду апакрысіярыя пры патрыярху Нікіфары. Мяфодзій быў накіраваны ім у Рым з пасланнем да Папы. Затрымаўшыся ў Рыме, Мяфодзій быў пасвечаны ў прэсвітара і вярнуўся ў Канстанцінопаль ужо пры патрыярху-іканаборцы Феадоце і імператары Міхаіле II. За падтрымку іконашанавання Мяфодзій быў пасаджаны ў турму ў Акрыце. Ён атрымаў часовую свабоду пры імператары Феафіле, які спачатку прыблізіў яго да двара, але пасля паражэння ў вайне супраць арабаў, якое ён лічыў віной «ідалапаклоннікаў» (гэта значыць іконапаклоннікаў) саслаў яго на востраў Антыгон.
Пасля смерці Феафіла пры рэгенцтве імператрыцы Феадоры Мяфодзій 4 сакавіка 843 года быў абраны Канстанцінопальскім патрыярхам замест выгнанага іканаборскага патрыярха Іаана Граматыка. Удзельнічаў у правядзенні «Урачыстасці Праваслаўя» — напісаў па гэтым выпадку чынапаследаванне, якое выкарыстоўваецца ў Праваслаўнай царкве па цяперашні час.
Сканаў 14 чэрвеня 847 года. Захаваліся напісаныя ім тры чыны шлюбавянчання, некалькі пастырскіх павучанняў і царкоўных спеваў.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|
- Нарадзіліся ў 788 годзе
- Нарадзіліся ў 800 годзе
- Нарадзіліся ў Сіракузе
- Памерлі 14 чэрвеня
- Памерлі ў 847 годзе
- Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
- Асобы
- Патрыярхі канстанцінопальскія
- Нарадзіліся ў VIII стагоддзі
- Постаці Хіяса
- Святыя Адзінай Царквы
- Іканаборства
- Свяціцелі
- Хрысціянскія святыя IX стагоддзя
- Царкоўныя дзеячы IX стагоддзя