Міхаіл I Рангавэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл I Рангавэ
грэч. Μιχαήλ Α' Ραγκαβής
Каранацыя Міхаіла I
Каранацыя Міхаіла I
Візантыйскі імператар
811 — 813
Папярэднік Стаўракій
Пераемнік Леў V Армянін

Нараджэнне каля 770
Смерць 11 студзеня 844(0844-01-11)
Месца пахавання
Род Дынастыя Нікіфара[d]
Бацька Феафілакт Рагнавэ[d]
Жонка Пракопія[d]
Дзеці Феафілакт[d], Ігнацій[d] і Saint Paul of Xeropotamou[d]
Нацыянальнасць Грэк
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл I Рангавэ (? — 844) — візантыйскі імператар, які кіраваў у 811813 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл быў сынам начальніка Эгейскага флоту Феафілакта Рангавэ. Пасля таго, як ён ажаніўся з Пракопіяй, дачкой імператара Нікіфара I, атрымаў пасаду курапалата ў 802 годзе. Калі Пракопія не змагла пераканаць свайго хворага брата імператара Стаўракія назваць Міхаіла сваім пераемнікам, той у кастрычніку 811 годзе пры дапамозе сваіх прыхільнікаў захапіў уладу, зрынуўшы Стаўракія. Па словах Феафана, Міхаіл быў добрым, але не ўмелым у кіраванні і па-рабску адданы Феактысту і іншым военачальнікам. Міхаіл пакінуў умераныя падаткі, усталяваныя Нікіфарам, а таксама шчодра раздаваў грошы арміі, царкве і народу.

У 812 годзе Міхаіл пачаў перамовы з каралём франкаў Карлам і прызнаў таго імператарам. У абмен на гэта прызнанне Венецыя была вернута ў склад Візантыйскай імперыі. На яго долю выпала цяжкая вайна з балгарамі, распачатая яго цесцем. У 812 годзе балгары ўзялі Месемврыю, падышлі да сцен Канстанцінопаля, але былі адбіты. 22 чэрвеня 813 года рамейскае войска сустрэлася з балгарскім ханам Крумам пад Версінікамі, непадалёк ад Андрыянопаля, і пацярпела ад яго разгромнае паражэнне, прычым грэкі пусціліся наўцёкі раней, чым балгары паспелі на іх напасці. Праклінаючы баязлівасць воінаў, Міхаіл вярнуўся ў Канстанцінопаль. На чале арміі ён пакінуў свайго вайскавода, Льва Армяніна. Даведаўшыся ў хуткім часе, што той абвясціў сябе імператарам краіны, Міхаіл неадкладна склаў з сябе ўладу і пастрыгся ў манахі[1]. Ён сканаў 11 студзеня 844 года.

Характар[правіць | правіць зыходнік]

Як чалавек велікадушны і не срэбралюбівы, ён суцешыў і ўзнагародзіў усіх пакрыўджаных Нікіфарам, падарункамі прыцягнуў да сябе сенат і войска. Ён узбагаціў патрыцыяў, сенатараў, архірэяў, іерэяў, манахаў, ваенных і жабракоў як у сталіцы, так і ў правінцыях, так што скарбы, сабраныя імператарам Нікіфарам, былі растрачаны за некалькі дзён.

Зноскі

  1. Феафан. Хранаграфія. 803—805.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]