Іларыён Карпавіч Дуброўскі
Выгляд
Іларыён Карпавіч Дуброўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 мая 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1937 |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Іларыён Карпавіч Дуброўскі (23 мая 1907, в. Багушэвічы, цяпер Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — пасля 1937?, Гулаг?) — беларускі журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 мая 1907 года ў вёсцы Багушэвічы. У 1930-я гады працаваў у газета «Чырвоная змена»[1]. На момант арышту ў 1936 г. узначальваў аддзел газеты[2]. Аўтар зборніка нарысаў «Размова па шчырасці» (з Юрыем Рудзько, 1935)[3].

Арыштаваны 26.11.1936. 1.10.1937 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Рэабілітаваны 18.12.1954. Далейшы лёс невядомы[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- ↑ Іларыён Карпавіч Дуброўскі ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
- ↑ Рудзько Юрый Герасімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Маракоў Л. Вынішчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў // ЛіМ. 1999, 10 снеж