Перайсці да зместу

Юрый Герасімавіч Рудзько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Герасімавіч Рудзько
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1913(1913-06-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1948(1948-02-04) (34 гады)
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, драматург, нарысіст
Грамадская дзейнасць
Член у

Юрый Герасімавіч Рудзько (27 чэрвеня 1913, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць — 4 лютага 1948) — беларускі празаік, драматург, нарысіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1913 года ў Бабруйску Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1933 годзе Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут. Працаваў у газеце «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1931 года[1].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года[2].

Памёр 4 лютага 1948 года[1]. Пахаваны на Ваенных могілках Мінска[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Размова па шчырасці». 1935

Аўтар аповесцей «Над Одэрам» (нап. 1945), «Сакрэт маладосці» (нап. 1947), «Пястаўская зямля» (1947), зборніка нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іларыем Дуброўскім, 1935), п’ес «Канец маскараду» (з У. Стэльмахам, пастаўлена ў 1938), «Дарагі госць» (1950). Асноўныя тэмы пасляваеннай творчасці — Вялікая Айчынная вайна, пасляваеннае будаўніцтва ў вёсцы[1].

Творы перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы. Апублікаваны з зборніках «Белорусские рассказы» (Ленінград, 1952) і «Білоруські оповідання» (Кіеў, 1949)[3].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Слава дружбе. Мн., 1950.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Рудзько Юрый Герасімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  2. а б Раманаў — Станкевіч – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
  3. Юрый Герасімавіч Рудзько ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]