Іль-дэ-Па

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іль-дэ-Па
Новая Каледонія.png
22°37′ пд. ш. 167°29′ у. д.HGЯO
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of FLNKS.svg Новая Каледонія
Іль-дэ-Па (Новая Каледонія)
Іль-дэ-Па
Іль-дэ-Па
Плошча 130 км²
Насельніцтва 1 969 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 15,146 чал./км²
Араукарыі на ўзбярэжжы
Араукарыі на ўзбярэжжы
Commons-logo.svg Іль-дэ-Па на Вікісховішчы

Іль-дэ-Па (фр.: Île des Pins, канак.: Kunyié) — востраў у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Новай Каледоніі. Плошча - 130 км². Насельніцтва (2009 г.) - 1969 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іль-дэ-Па — гэта нават не востраў, а маленькі архіпелаг, які складаецца непасрэдна з вострава Іль-дэ-Па і суседніх невялікіх астравоў, аддзеленых ад асноўнага вузкімі пралівамі. Усе яны маюць адзіны падводны фундамент, які з'яўляецца працягам Новай Каледоніі. Геалагічная будова Іль-дэ-Па таксама блізкая да новакаледонскай. Найвышэйшы пункт - пік Н'га (262 м). Частку ўзбярэжжа атачае каралавы рыф. Глебы насычаны жалезам, але бедныя на крэмній, кальцый, калій і фосфар, неабходныя для нармальнага росту большасці раслін.

Іль-дэ-Па знаходзіцца ў 49,4 км на паўночны ўсход ад Новай Каледоніі, у 1608 км на усход ад Аўстраліі, у 16839 км ад Парыжа, у 15203 км ад Мінска.

Клімат трапічны пасатны, але значна меней спякотны, чым на суседняй Новай Каледоніі. Год падзяляецца на 2 сезоны — цёплы (з лістапада да сакавіка), калі тэмпература паветра вагаецца ад 22° C да 31° C, і прахалодны з тэмпературным рэжымам ад 15° C да 26° C. Са снежня да красавіка працягваюцца дажджы, якія суправаджаюцца частымі навальніцамі і марскімі штармамі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Іль-дэ-Па знакаміты сваімі лясамі з хвойнага дрэва араукарыя, ад якога ў 1774 г. і атрымаў сучасную назву (літаральна "востраў хвояў"). У нашы дні лясы захаваліся ў цэнтральнай і паўночнай частках асноўнага кавалка сушы. Астатні раслінны покрыў бедны, прадстаўлены пераважна хмызнякамі і травамі. Буйных дзікіх жывёл на Іль-дэ-Па няма, але ёсць птушкі, яшчаркі, грызуны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу еўрапейцаў Іль-дэ-Па быў населены меланезійцамі кунье. Яны падзяляліся на 8 племянных аб'яднанняў, на чале якіх стаялі правадыры. Асноўнымі заняткамі тубыльцаў былі вырошчванне клубневых культур і рыбалоўства.

У 1774 г. востраў быў адкрыты Джэймсам Кукам. У 1840 г. сюды прыбылі гандляры сандалавым дрэвам з Аўстраліі. У 1853 г. Іль-дэ-Па стаў часткай валоданняў Францыі. У 1872 г. французы заснавалі на ім турэмную калонію, дзе першымі зняволеннымі сталі ўдзельнікі паўстання Парыжскай камуны.

У наш час 95% насельніцтва працягваюць складаць кунье. На востраве паспяхова развіваецца турызм. Мясцовае насельніцтва ў значнай ступені захоўвае традыцыйную культуру і сацыяльную арганізацыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]