Эрэб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрэб
Ἔρεβος
Міфалогія Старажытнагрэчаская міфалогія
Тлумачэнне імя Цемра
Грэчаскае напісанне Ἔρεβος
Лацінскае напісанне Erebus
Пол Мужчынскі
Занятак бог вечнай цемры
Бацька Хаас
Маці Імгла
Браты і сёстры Нюкта і Эрот
Жонка Нюкта
Дзеці Эфір, Гемера, Танатас, Гіпнас, Немязіда, Эрыс, Кера, Мом.
Перыяд жыцця несмяротны

Эрэ́б (стар.-грэч.: Ἔρεβος, «цемра»; → лац.: Erebus) — у грэчаскай міфалогіі[1] увасабленне вечнай цемры. Згадаюць у «Адысеі» (X 527) і ў «Касмагоніі» Алкмана[2].

Паводле Гесіёда, Эрэб нарадзіўся з Хааса, брат Ночы (Нюкты), якая нарадзіла ад яго Гемеру (дзень) і Эфіра (святло)[3].

Паводле іншых аўтараў, ад яго Нюкта таксама нарадзіла Танатаса (Смерць), Гіпнаса (Сон), Немезіду (Адплату), Керу (Гвалтоўную смерць; часам пад імем Кер выступае некалькі багінь), Мома (бога зласлоўя), Эрыс (Разлад), Гераса (Старасць), Аніра (Прарочыя і хлуслівыя сны), а таксама Харона, перавозчыка памерлых у Аід.

У выкладзе Гігіна, Эрэб нарадзіўся ад Хааса і Імглы, ад Ночы і Эрабы нарадзіліся Лёс, Старасць, Смерць, Скон, Устрыманасць, Сон, Сны, Амур, Эпіфрон, … Парфірыён, Эпаф, Разлад, Бяда, Распушчанасць, Немесида, Евфросина, Сяброўства, Міласэрнасць, Стыкс, тры Паркі (Клато, Лахесіс, Атропас) і Гесперыды (Эгла, Гесперыя, Эрыка)[4].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. В 2 т. Т.2. — М., 1991-92. — С.666
  2. Фрагменты ранних греческих философов. Ч.1. — М., 1989. — С.80
  3. Гесіёд. Тэагонія 123—125
  4. Гігін. Міфы. Уводзіны 1

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]