Замежныя камбатанты ў расійска-ўкраінскай вайне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У расійска-ўкраінскай вайне з абодвух бакоў удзельнічаюць замежныя добраахвотнікі і/або найміты. Вылучаюць дзве хвалі іх прытоку ў зону баявых дзеянняў: першая хваля адбывалася з 2014 па 2019 год (вайна на Данбасе), другая пачалася ў 2022 годзе (буйнамаштабнае ўварванне ва Украіну).

Першая хваля[правіць | правіць зыходнік]

Прыток замежнікаў пачаўся летам 2014 года. Большасць з іх з’ехалі з Украіны ў 2015 годзе. Некаторыя пасялілася тут назаўжды[1]. Да канца 2015 года бакі распачалі крокі па прафесіяналізацыі сваіх сіл і ўключэнні арганізаваных знізу добраахвотніцкіх батальёнаў (улады — у Нацыянальную гвардыю, паўстанцы — у армейскі корпус). Фактычна гэта азначала канец вярбоўцы замежных баевікоў. Пасля 2015 года іх прыток у «гарачую кропку» амаль цалкам спыніўся[1].

Паводоле старэйшага аналітыка Польскага інстытута міжнародных спраў Аркадыюша Легіча, да 2014 года ва Украіне ваявала каля 17 241 замежных баевікоў. 3879 з іх падтрымалі цэнтральную ўладу, астатнія далучыліся да сепаратыстаў. Сярод прыхільнікаў афіцыйнага Кіева самую вялікую групу замежнікаў склалі грамадзяне Расіі (прыкладна 3000 чалавек), на другім месцы — беларусы (каля 300 баевікоў), на трэцім — грузіны (120). Акрамя іх, на баку ўкраінскай арміі змагаліся грамадзяне Харватыі (50), Албаніі (15), Аўстраліі (5), Аўстрыі (35), Азербайджана (20), Бельгіі (1), Босніі і Герцагавіны (5), Балгарыі (6), Канады (10), Чэхіі (5), Даніі (15), Эстоніі (10), Фінляндыі (15), Францыі (15), Германіі (15), Грэцыі (2), Ірландыі (7), Ізраіля (15), Італіі (35), Латвіі (8), Літвы (15), Малдовы (15), Косава (4), Нідэрландаў (3), Паўночнай Македоніі (4), Нарвегіі (10), Польшчы (10), Партугаліі (1), Румыніі (4), Сербіі (6), Славакіі (8), Швецыі (25), Турцыі (30), Вялікабрытаніі (10) і ЗША (15)[2].

На баку прарасійскіх сіл змагаліся пераважна выхадцы з былога Савецкага Саюза. Сярод іх сустракаліся грамадзяне Арменіі[3], Беларусі[4], Казахстана[5], Кыргызстана[6][7], Латвіі[8], Абхазіі[9], Паўднёвай Асеціі[10][11] і Прыднястроўя[12]. ПВК «Вагнер», якая пачала свой шлях менавіта на Данбасе, у той перыяд у асноўным складалася з жыхароў постсавецкіх і ўсходнееўрапейскіх краін. Пазней у шэрагах вагнераўцаў з’явіліся сірыйцы[13].

Хоць Крэмль адмаўляў свой удзел у вайне на Данбасе, але да паўстанцаў далучаліся шматлікія групы расійскіх добраахвотнікаў: казакі[14], групоўкі «Нацыянальна-вызваленчы рух»[15] і «Рускае нацыянальнае адзінства»[16], партыя «Другая Расія»[17], левыя актывісты[18]. Сярод замежных баевікоў былі і неславянскія этнічныя меншасці, у тым ліку паўночныя асеціны, інгушы[19] і чачэнцы[20].

Паводле апублікаванага ў 2015 годзе дакладу польскага эксперта па бяспецы Кацпера Рэкавека для Польскага інстытута міжнародных спраў, каля сотні немцаў, сто сербаў і трыццаць венграў ваявалі на баку самаабвешчаных ДНР і ЛНР[21].

Другая хваля[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года прывёў да значнага павелічэння колькасці замежных баевікоў. Праз два дні пасля пачатку кампаніі Урад Украіны абвясціў аб стварэнні афіцыйна санкцыянаванага інтэрнацыянальнага легіёна[22], які нібыта атрымаў адабрэнне з боку некаторых заходніх краін[23][24][25][26]. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін публічна запрашаў замежных добраахвотнікаў далучыццы да расійскай арміі[27]. Большасць з іх трапілі ў брыгаду «Прызрак». Паводле заяў украінскіх крыніц, расіяне актыўна вярбуюць жыхароў такіх краін, як ЦАР[28], Лівія[29] і Сірыя[30].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б "Ukraine's Foreign Legion: 12 important points". University of Oslo. Center for Research on Extremism. 18 March 2022. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  2. "WHITE SUPREMACY EXTREMISM: The Transnational Rise of the Violent White Supremacist Movement" (PDF). The Soufan Center. September 2019. Архівавана (PDF) з арыгінала 31 January 2021. Праверана 13 March 2022.
  3. "'I was a separatist fighter in Ukraine'". 15 July 2014.
  4. "Belarusians Fighting On Both Sides In Eastern Ukraine". 8 December 2017.
  5. "Trial Begins For Kazakh Citizen Suspected Of Fighting Alongside Separatists In Ukraine". 24 October 2016.
  6. "Kyrgyz Mercenary Details Russian Military Role In Ukraine". 20 March 2015.
  7. "Kyrgyz membership in Russia's Wagner Group sends warning to Central Asia". 10 August 2020.
  8. "Latvians claimed among pro-Russia volunteers in Ukraine". 1 September 2014.
  9. "Abkhaz, S. Ossetian Volunteer Fighters Killed in Donbas". 2 April 2022.
  10. "South Ossetian volunteers return from Donetsk and Luhansk". 12 December 2014.
  11. "South Ossetian troops fighting for Russia in Ukraine". 29 March 2022.
  12. "Moldova, Ukraine accuse Russia of recruiting fighters in Transnistria". 14 April 2022.
  13. Marten, Kimberly (26 March 2019). "Russia's use of semi-state security forces: the case of the Wagner Group". Праверана 28 February 2022. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  14. Kiley, Sam (29 March 2014). "Russian Cossacks Ready For Ukraine 'Rescue'".
  15. Ashimov, Aydar (20 January 2021). "Russian National Liberation Movement stokes anxiety in Kazakhstan".
  16. Mezzofiore, Gianluca (1 September 2014). "Ukraine Crisis: Who Are the Russian Neo-Nazi Groups Fighting with Separatists?".
  17. Semyonov, Dmitry (29 September 2020). "Russia's national bolshevik flees to Lithuania: war in Donbass was the turning point".
  18. Luhn, Alec (22 December 2014). "The People's Court of Eastern Ukraine".
  19. Avedissian, Karena (12 September 2014). "North Caucasians' Sad, Paradoxical Fight in Eastern Ukraine".
  20. Jackson, Patrick (1 September 2014). "Ukraine war pulls in foreign fighters".
  21. Barber, Tony (22 April 2015). "Ukraine conflict attracts foreign fighters – on both sides".
  22. "Ukraine creating international territorial defense legion - Zelensky" [руская]. Ukrinform. 27 February 2022.
  23. "Meet the Foreign Volunteers Risking Their Lives to Defend Ukraine—and Europe". Time. 7 March 2022. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  24. Parliamentary groups debate allowing Estonian citizens to fight in Ukraine (англ.). Eesti Rahvusringhääling (13 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 March 2022. Праверана 13 March 2022.
  25. Saeima moves to let Latvians fight for Ukraine without fear of prosecution (англ.). Lsm.lv (28 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 February 2022. Праверана 3 March 2022.
  26. UK's Liz Truss: I support Brits who take up arms against Putin (англ.). POLITICO (27 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 March 2022. Праверана 27 February 2022.
  27. M. Ilyushina and A. Suliman (11 March 2022). "Putin welcomes foreign 'volunteers,' most from Middle East, to reinforce troops in Ukraine".
  28. Obaji Jr., Philip. Insiders Warn Notorious Foreign Rebels to Fight With Russia in Ukraine. The Daily Beast (24 сакавіка 2022). Праверана 19 August 2022.
  29. Starr, Michael. Russia to bring Libyan, Serbian mercenaries to Ukraine - Ukrainian sources. The Jerusalem Post (5 мая 2022). Праверана 19 August 2022.
  30. Borger, Julian. Russia trying to recruit Syrians to fight in Ukraine, says Pentagon. The Guardian (7 сакавіка 2022). Праверана 19 August 2022.