Іон Друцэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іон Друцэ
рум.: Ion Druță
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 верасня 1928(1928-09-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 2023(2023-09-28)[2] (95 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, драматург, паэт, гісторык, пісьменнік
Мова твораў румынская і руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Рэспублікі Order of Bogdan the Founder
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іон Друцэ (рум.: Ion Druță; 3 верасня 1928, Харадзіштэ, Сарокскі павет, Каралеўства Румынія — 28 верасня 2023, Масква) — малдаўскі пісьменнік і драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 верасня 1928 года ў сяле Харадзіштэ (цяпер Дандзюшанскі раён Малдовы) у сялянскай сям’і.

Скончыў школу лясной гаспадаркі, працаваў сакратаром сельскай рады, у 1947—1951 гадах служыў у войску. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (1957). Член УЛКСМ 1945—1956.

Пісаў спачатку на румынскай, а з 1960 таксама на рускай мове. Набыў усесаюзную вядомасць пасля публікацыі ў рускім перакладзе аповесці «Лісце суму» (1957, іншая назва «Георгэ, удовін сын»). У 1968 годзе пад ціскам сталай крытыкі з боку ЦК КП Малдаўскай ССР перасяліўся ў Маскву.

Публікаваўся з 1950 года.

Ганаровы член Румынскай Акадэміі (1990) і правадзейны член Акадэміі навук Малдовы (1992). Старшыня таварыства Св. Апостала Паўла («Дома Апостала Паўла»).

Зноскі