Іосіф Ляпкоўскі
Іосіф Ляпкоўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Царква | Уніяцкая царква | ||||||
| Папярэднік | Іраклій Лісанскі | ||||||
| Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
| Нараджэнне | каля 1726 | ||||||
| Смерць |
2 верасня 1778 |
||||||
| Пахаванне | Манастыр базыльян, Орша | ||||||
| Дынастыя | Ляпкоўскія[d] | ||||||
| Бацька | Караль Ляпкоўскі | ||||||
| Маці | Гелена | ||||||
Іосіф Ляпкоўскі (Юзаф, свецкае імя Ян; ? — 2 верасня 1778) — дзеяч уніяцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага, староста пеліканскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з шляхецкай каталіцкай сям’і герба «Дамброва» з Візнаўскай зямлі. У спадчыну ад бацькі Караля атрымаў разам з братам Міхалам, ротмістрам аршанскім, маёнткі ў Аршанскім павеце. Сваю частку спадчыны запісаў базыльянскаму манастыру ў Оршы, які заснаваў у 1758 годзе.
Уступіў у базыльянскі ордэн і стаў ігуменам заснаванага манастыра. Дзякуючы падтрымцы уніяцкага архіепіскапа смаленскага Іраклія Лісанскага ў 1767 годзе атрымаў ад караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага пасаду смаленскага каад’ютара і архімандрыта Ануфрыеўскага манастыра ў Мсціслаўскім ваяводстве.
Ад імя Лісанскага пачаў у нунцыятуры ў Варшаве судовы працэс з полацкім архіепіскапам Ясонам Смагаржэўскім, які захапіў частку Смаленскай уніяцкай архіепархіі (17 дэканатаў у Мсціслаўскім ваяводстве).
Пасля смерці Лісанскага ў 1771 годзе Ляпкоўскі быў прызначаны смаленскім архіепіскапам, застаўшыся ануфрыеўскім архімандрытам.
У Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, не жадаючы стаць падданым Расійскай імперыі, пачаў рабіць захады для пераезду ў іншы базыльянскі манастыр, аднак папскі нунцый Я. Гарампі пераканаў яго застацца. Са згоды магілёўскага губернатара Ляпкоўскаму былі падпарадкаваны таксама Гомельскі і Рагачоўскі дэканаты, якія раней падпарадкоўваліся уніяцкай мітрапаліцкай дыяцэзіі і адышлі ў склад Расіі. Пасля гэтыя дэканаты былі падпарадкаваны імператрыцай Кацярынай II Смагаржэўскаму, але Ляпкоўскі здолеў захаваць над імі ўладу як яго вікарый.
У 1774 годзе дзякуючы ініцыятыве Смагаржэўскага створана Мсціслаўская суфраганія Смаленскай архіепархіі, на сядзібу епіскапа-сфрагана прызначаны Ануфрыеўскі манастыр. У якасці суфрагана быў прапанаваны пляменнік Ляпкоўскага — Іраклій Лісоўскі, які ў 1778 годзе прызначаны адміністратарам Ануфрыеўскай архімандрыі. У 1775 годзе атрымаў ад Панятоўскага ордэн Святога Станіслава.
У хуткім часе Ляпкоўскі памёр як апошні уніяцкі смаленскі архіепіскап. Пахаваны ў Аршанскім базыльянскім манастыры.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іосіф Ляпкоўскі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»