Індурскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Індурскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Індура
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 543
Код аўтам. нумароў 4

Інду́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Індура.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Індура. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 снежня 1949 года гарадскі пасёлак Індура атрымаў статус вёскі. 11 верасня 1962 года ў склад сельсавета з Далінскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балічы, Буракі, Занявічы і Ланявічы[1]. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Адэльскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3543 чалавекі[2], з іх 48,1 % — палякі, 41,2 % — беларусы, 8,6 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1962 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.