Ірына Віктараўна Варанец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Віктараўна Варанец
Дата нараджэння 1958
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Ірына Віктараўна Варанец (нар. 1958, г. Магілёў) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1982 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі В. І. Кожар, Ю. Н. Кішык, Н. А. Зельтэн, М. І. Ерусалімчык, В. І. Анікін). З 1982 года працавала архітэктарам, а потым начальнікам архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3 у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: 290-кватэрны жылы дом па вул. Гагарына, будынак пракуратуры, рэканструкцыя стадыёна «Спартак», рэканструкцыя лёгкаатлетычнага манежа з залай гульнявых відаў спорту па вул. 30 гадоў Перамогі (дыплом), Цэнтр спорту і адпачынку па пр. Міру — усе ў Магілёве, рэканструкцыя і інтэр’еры філіяла гасцініцы «Магілёў», дзіцячы аздараўленчы комплекс у в. Прыбар Бялыніцкага раёна, інтэр’еры Палаца грамадзянскіх абрадаў, рэканструкцыя вул. Ленінскай, рэканструкцыя Камсамольскага сквера, рэканструкцыя рэстарана «Полі» пад фірменны магазін «Крышталь» з барам, рэканструкцыя спортбазы «Космас» — усе у Магілёве, адміністрацыйны будынак «Аховы» ў г. Бабруйску, рэканструкцыя галоўпаштамта, інтэр’еры рэстаранаў «Мадэрн», «Саломенка», рэканструкцыя і інтэр’еры магазіна абутку «Бадэн», інтэр’еры Магілёўскага філіяла Інстытута правазнаўства ў Магілёве, рэканструкцыя плошчы Леніна ў г. Бабруйску, касцёл Святога Антонія, жылы дом на скрыжаванні вул. Піянерскай і К. Лібкнехта, інтэр’еры Гарадскога дома культуры, навучальна-лабараторны корпус са спорткомплексам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта — усе ў г. Магілёве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Нацыянальных фестываляў архітэктуры ў Брэсце, Гомелі, Мінску.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Сяргеем Варанцом.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Воронец Ирина Викторовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)