Ірына Мікалаеўна Данілава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірына Мікалаеўна Данілава
Дата нараджэння 10 верасня 1951(1951-09-10) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Арсень Міхайлавіч Дваранін
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, габеленіст
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
Сярэбраны медаль ВДНГ

Ірына Мікалаеўна Данілава (10 верасня 1951, г. Гомель) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе[1]. У час вучобы ў інстытуце пазнаёмілася там з будучым мужам Арсенем Двараніным. У 1976-1979 гадах галоўны мастак вытворчага ткацкага аб’яднання «Чырвоны Кастрычнік» у г. Рэчыца[2]. У 1981 годзе пара пераехала на радзіму Ірыны ў Гомель, дзе яны жывуць і цяпер[3]. Выкладае ў Гомельскім дзяржаўным мастацкім каледжы

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў тэхніцы габелену. Асноўныя работы (усе з мужам А. Двараніным): трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (19861987), дыптых «Мой горад», «Маё Палессе» (19881990) для аэрапорта, «Музыка» (19901991), «Песня» (19911993), «Музыка і тэатр» (1994) для музычнай і мастацка-навуковай установы, «Песня пра зубра» (1995) для абласнога драматычнага тэатра — усе ў Гомелі, «Кветкавая кампазіцыя» (1996)[1], «Палеская рапсодыя» (1998), серыя «Знакі задыяку» (1993-97)[2] і інш. Стварыла таксама «Трава лугавыя» (2001), «Бурштынавы бераг» (2002), «Знак зямлі і вады», «Кветкі і яблыкі» (абодва 2011)[2]. Творчая манера адметная вытанчанасцю кампазіцыі, эмацыянальнай выразнасцю, паэтычным светаўспрыманнем[1].

Прымала ўдзел у абласных і рэспубліканкіх выставах, а таксама міжнародных — у Польшчы (1987), Францыі (Клермон-Феран, 1991)[4].

Працы знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў, краязнаўчага музея г. Рэчыца, Музея дыванаў г. Клермон-Феран (фр.: Musée du Tapis et des Arts Textiles), Пасольства Рэспублікі Беларусь у Бруселі, прыватных зборах розных краін[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ, дыпломам Саюза мастакоў Беларусі[4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з мастаком Арсенем Двараніным.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Т. Ф. Літвінава. Данілава Ірына Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 2,0 2,1 2,2 Данилова Ирина Николаевна // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) . — Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1.
  3. «А сэрца рвецца да малой радзімы». 17.03.2019
  4. 4,0 4,1 4,2 ДАНИЛОВА ИРИНА

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]