Арсень Міхайлавіч Дваранін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Дваранін)
Арсень Міхайлавіч Дваранін
Дата нараджэння 13 сакавіка 1949(1949-03-13) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Жонка Ірына Мікалаеўна Данілава
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Месца працы
Вучоба
Член у

Арсень Міхайлавіч Дварані́н (Дваронін) (13 сакавіка 1949, в. Малыя Краглі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Малыя Краглі Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і, у якой было чацвёра дзетак. Пасля заканчэння Жукоўшчынскай васьмігодкі ён паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Дыпломнай работай студэнта-выпускніка быў архітэктурны праект, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Ён экспанаваўся ў 1969 годзе на ВДНГ у Маскве і атрымаў сярэбраны медаль. Пасля заканчэння тэхнікума Арсень Дваранін працаваў архітэктарам у Брэсцкім праектным інстытуце «Белдзяржпраект»[1].

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе[2]. Яго дыпломнай работай быў праект Мінскага мастацкага вучылішча, які экспанаваўся на Усесаюзнай выставе дыпломных работ у Вільнюсе. У час вучобы ў інстытуце Арсень пазнаёміўся там з будучай жонкай Ірынай Данілавай. У 1981 годзе яны пераехалі на радзіму жонкі ў Гомель, дзе жывуць і цяпер. Выкладае спецдысцыпліны на аддзяленні дызайну ў Гомельскім дзяржаўным мастацкім каледжы[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Габелен

Працуе ў тэхніцы габелену, станковага жывапісу (партрэт, пейзаж, нацюрморт). Асноўныя работы (усе з жонкай I. Данілавай): трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (19861987), дыпціх «Мой горад», «Маё Палессе» (19881990) для аэрапорта, «Музыка» (19901991), «Песня» (19911993), «Музыка і тэатр» (1994) для музычных і мастацкіх навучальных устаноў, «Песня пра зубра» (1995), для абласнога драматычнага тэатра — усе ў Гомелі, «Лес» (1996) і інш[2].

Творчасць адметная тонкім колераспалучэннем, кампазіцыйнай завершанасцю, эмацыянальнасцю[2].

Прымаў удзел у абласных і рэспубліканкіх выставах, а таксама міжнародных — у Польшчы (1987), Францыі (Клермон-Феран, 1991). У 1995 годзе ў Францыі была арганізавана персанальная выстава мастака. Габелены дэманструюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Гомельскім і Рэчыцкім музеях, а таксама за мяжой — у Францыі, Бельгіі, Расіі, Германіі, ЗША, Галандыі, Польшчы[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з мастачкай Ірынай Мікалаеўнай Данілавай.

Зноскі

  1. а б в г «А сэрца рвецца да малой радзімы». 17.03.2019 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  2. а б в Т. Ф. Літвінава. Дваранін Арсень Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]