Ірына Уладзіміраўна Вягера
Ірына Уладзіміраўна Вягера | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1981 |
Месца нараджэння | Наваполацк, Віцебская вобласць, Беларусь |
Грамадзянства | Беларусь |
Навуковая сфера | правазнаўства |
Месца працы | Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай |
Ірына Уладзіміраўна Вягера (нар.1 жніўня 1981 года ў Наваполацку) — беларускі юрыст, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 2003 годзе юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2003—2006 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Канстытуцыйнае права; муніцыпальнае права».
Дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата юрыдычных навук па спецыяльнасці «Канстытуцыйнае права; канстытуцыйны працэс; муніцыпальнае права» абараніла 30 лістапада 2006 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Заканадаўчыя акты як крыніца канстытуцыйнага права: Рэспубліка Беларусь і рамана-германская юрыдычная традыцыя». У 2012 годзе рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь ёй было прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З моманта атрымання вышэйшай адукацыі працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: у 2003—2010 гадах — на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка і дацэнта кафедрs тэорыі і гісторыі дзяржавы і права; у 2010—2012 гадах — на пасадзе загадчыка кафедры сацыяльна-гуманітарных, эканамічных і прававых дысцыплін Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ПДУ; у 2012—2014 гадах — на пасадзе загадчыка кафедры крымінальнага права і крыміналістыкі. З 2014 года займае пасаду дэкана юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сфера навуковых інтарэсаў: праблемы канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь і замежных краін, правы чалавека, крыніцы канстытуцыйнага права, методыка выкладання канстытуцыйнага права ў вышэйшай школе і інш. Аўтар больш 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, манаграфій і падручнікаў[1].