Ірына Эрнстаўна Багдановіч
Ірына Эрнстаўна Багдановіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1956 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, літаратуразнавец, перакладчыца, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Ірына Эрнстаўна Багдановіч (нар. 30 красавіка 1956, Ліда) — беларуская паэтэса і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі (1983). 3 1983 працуе ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі.
Друкуецца з 1973. Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы.
У яе зборніках вершаў паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаў[1].
Зноскі
- ↑ І. Саламевіч (1996)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 205. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).