Балтыйскія мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Індаеўрапейцы

Індаеўрапейскія мовы
Албанская  · Армянская
Балтыйскія  · Кельцкія
Германскія  · Грэчаская
Арыйскія  · Італійскія
Славянскія  

мёртвыя: Анаталійскія · Палеабалканскія
(Дакская, Фрыгійская, Фракійская· Тахарскія

Індаеўрапейцы
Албанцы · Армяне
Балты · Кельты · Германцы
Грэкі · Індаарыйцы
Іранцы · Раманцы · Славяне

гістарычныя: Хеты · Кельты  · Германцы  · Скіфы
Ілірыйцы · Італікі  · Фракійцы  · Тахары 

Протаіндаеўрапейцы
Мова · Грамадства · Рэлігія
 
Прарадзіма індаеўрапейцаў
Курганная гіпотэза
Анаталійская гіпотэза
Армянская гіпотэза
Індыйская гіпотэза
Тэорыя палеалетычнай бесперапыннасці
 
Індаеўрапеістыка

Балтыйскія мовы — моўная група, асобная галіна індаеўрапейскіх моў.

У наш час існуюць жывыя балтыйскія літоўская і латышская мовы, якія адрозніваюцца багаццем розных дыялектаў. Асабліва вылучаюцца жамойцкі дыялект літоўскай і латгальскі дыялект латышскай моў. Агульная колькасць носьбітаў у наш час — каля 4,7 млн чал., галоўным чынам у Літве і Латвіі, а таксама ў суседніх рэгіёнах Польшчы, Расіі (Калінінградская вобласць) і паўночным захадзе Беларусі (Гродзенская вобласць). На літоўскай і латышскай мовах гавораць таксама латышы і літоўцы ў дыяспары (Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Еўропа, Аўстралія).

Тэрмін[правіць | правіць зыходнік]

Балтыйскія мовы пачалі актыўна вывучацца з пач. XIX ст. Прычым, іх аб'ядноўвалі пад рознымі назвамі. У 1845 г. нямецкі даследчык Георг Несельман прапанаваў для прускай, літоўскай і латышскай моў адзіную назву — балтыйскія.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Балты каля 1200 г., паводле М. Гімбутас (1963)

Лічыцца, што балты як моўная і культурная група сфарміраваліся на тэрыторыі Еўропы пасля заканчэння неаліту (з III тыс. да н. э.). У бронзавымжалезным вяках носьбіты балтыйскіх моў насялялі вялізарны рэгіён ад ракі Одэр на захадзе да Волгі на ўсходзе. На поўдні мяжа балтаў дасягала ракі Прыпяць і ахоплівала захад сучаснай Украіны. Але ў друг. пал. I тыс. н. э. яны страцілі значную частку сваіх тэрыторый у выніку міграцыі іншых народаў, у першую чаргу славянскіх.

У пісьмовым выглядзе захаваліся толькі сярэднявечныя літоўская, ранняя латышская і пруская мовы. Прычым, апошняя з'яўляецца мёртвай. Астатнія мовы і гаворкі захаваліся ў форме тапонімаў і часам асобных імён.

Мясцовыя назвы (гідраніміка і мікратапаніміка) сведчаць пра тое, што асобныя групы балтаў даходзілі нават да тэрыторыі сённяшняга Падмаскоўя (голядзь). Прычым балтызмы, якіх шмат і ў рускіх дыялектах, адрозніваюцца сваім складам ад беларускіх, а гэта значыць, што продкі беларусаў і рускіх кантактавалі з рознымі групамі балтаў. Што да славянізмаў у літоўскай і латышскай мовах (а іх яшчэ больш), то яны таксама адрозніваюцца, бо ў літоўскай мове пераважаюць беларускія і польскія запазычанні, а ў латышскай — рускія. Пра шырокую геаграфію старажытных балтаў сведчыць таксама ўплыў балтыйскіх моў на прыбалтыйска-фінскія мовы.

На беларускай тэрыторыі надзвычай поўна прадстаўлена гідраніміка балтыйскага паходжання, і гэта зусім заканамерна, бо славяне прыйшлі сюды не раней за VIII ст. нашай эры. Да гэтага часу тут жылі ўсходнія балты, блізкароднасныя літоўцам, але са сваімі дыялектнымі асаблівасцямі, што дае падставу лічыць іх мову асобнай усходнебалтыйскай. Балтыйская гідраніміка дасягала Прыпяці на поўдні і Сейма на паўднёвым усходзе. У сучасных беларускіх дыялектах збераглося нямала балтызмаў, якія ўзыходзяць да тых далёкіх часоў, калі на гэтую тэрыторыю прыйшлі першыя славяне. Значная колькасць балтызмаў адзначана і ва ўкраінскай мове, што тлумачыцца кантактамі на Прыпяці, Ясельдзе і Гарыні. У гэты рэгіён славяне прыйшлі з захаду ў пачатку нашай эры. Па р. Сейм праходзіла граніца паміж балтамі і іранцамі, што адбілася на шэрагу балта-іранскіх лексічных адпаведнасцей.

На думку некаторых навукоўцаў, шэраг падобных рыс балтыйскіх і славянскіх моў дазваляе аб'ядноўваць іх у балта-славянскія мовы або меркаваць, што ў старажытнасці існавала балта-славянская моўная злучнасць. Расійскі мовазнавец У. М. Тапароў высунуў тэорыю, згодна якой славянскія мовы вылучыліся спярша як падгрупа балтыйскіх моў. Таксама абмяркоўваецца цесная сувязь старажытных балтыйскіх моў з кельцкімі мовамі.

Фанетыка-граматычныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на значныя адрозненні, у балтыйскіх мовах існуюць некаторыя агульныя рысы, што дае падставу лічыць іх роднаснымі. Сярод гэтых рыс асаблівасці, якія адрозніваюць балтыйскія дыялекты ад іншых індаеўрапейскіх, у фаналагічнай сістэме (супрацьпастаўленне па мяккасці — цвёрдасці зычных), у сістэме дзеясловаў (форма 3-й асобы адзіночнага ліку супадае з адпаведнымі формамі множнага і парнага), у складзе словаўтваральных фармантаў назоўнікаў (літоўскія памяншальныя суфіксы на -ul-, -už-, -ut- і інш.

Існуюць больш за 100 лексем, распаўсюджаных у балтыйскіх мовах, для якіх не знойдзены паралелі ў іншых індаеўрапейскіх. Сярод іх:

літоўская латышская пруская беларуская
ąžuolas ozols ansons дуб
dangus debesis dangus неба
laba labs labs добра

Існуюць рысы, якія адрозніваюць усходнебалтыйскія мовы (літоўскую, латышскую) ад заходнебалтыйскіх (прускай). Напрыклад, значэнні займеннікаў мой, твой, свой перадаюцца ў літоўскай мове mano, tavo, savo, у латышсай mans, tavs, savs, у той час як старажытнапрускія mais, twais, swais дакладна адпавядаюць славянскім формам.

Сувязь з беларускай мовай[правіць | правіць зыходнік]

Балтыйскія мовы паўплывалі на фарміраванне беларускай мовы, што тлумачыцца асаблівасцямі этнагенезу беларусаў, у тым ліку на лексіку, вымаўленне гукаў, а таксама на тапонімы і імёны. Дакладна колькасць слоў балтыйскага паходжання ў беларускай мове не падлічвалася (высоўваюцца розныя лічбы), але відавочна, што ўплыў балтыйскіх моў на беларускую быў найбольшым сярод усіх славянскіх моў.

Пры гэтым навука апошніх гадоў паказала, што славянскія мовы бліжэй да заходнебалтыйскіх (адзіным характэрным прадстаўніком якіх засталася старажытнапруская)[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Мартынаў В. У. Балтыйскія мовы // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 73

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мартынаў В. У. Балтыйскія мовы // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9
  • Топоров В. Н. Балтийские языки // Языки мира: Балтийские языки. / Институт языкознания РАН. Ред. колл.: В. Н. Топоров, М. В. Завьялова, А. А. Кибрик и др. — М.: Academia, 2006. — ISBN 5-87444-225-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]