Перайсці да зместу

Іш-Чэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іш-Чэль
багіня месяца
Міфалогія мая
Пол жанчына
Муж Іцамна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іш-Чэль — багіня месяца ў міфалогіі мая. Лічылася заступніцай сям'і, цяжарных, акушэрства. Жонка бога Іцамны.

Упершыню ў еўрапейскай літаратуры Іш-Чэль была ўзгадана Дыега дэ Ланда як багіня медыцыны. У захаваных тэкстах мая называецца бабуляй (іш). Імя Чэль адназначна не ідэнтыфікавана. Мяркуецца, што яно магло значыць вясёлку або чырвоны колер.

Асобных міфаў пра Іш-Чэль не захавалася. Яна першапачаткова атаесамлялася са старым месяцам (ветахам), разглядалася як жонка бога Іцамны, ад якога нарадзіла 13 сыноў, стваральнікаў неба і зямлі. У міфалогіі Аахакі называецца прыёмнай маці Сонца і Месяца. У дрэздэнскім рукапісе ўзгадваецца разам з богам Чаакам.

Малявалася ў вобразе старой жанчыны з вушамі ягуара, часам з кіпцюрамі, спадніцай, упрыгожанай скрыжаванымі косткамі, са змяёй з расчыненай пашчай на галаве.

У XVI ст. галоўным месцам шанавання Іш-Чэль з'яўляўся востраў Касумель. На невялікім востраве Мухерэс на поўнач ад Касумеля іспанскія канкістадоры знайшлі ідалы багіні. Картэс узгадваў, што на Юкатане існаваў звычай прынясення ў ахвяру Іш-Чэль нявінніц.