Феномен 2012 года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шаблон:Эсхаталогія

Канец б'ак'туна ў Доўгім Ліку календара мая

Феномен 2012 года — комплекс шырока распаўсюджаных эсхаталагічных перакананняў, паводле якіх 21 (ці 23) снежня 2012 года[Заўв. d][Заўв. e] здарыцца глабальны катаклізм ці адбудзецца фундаментальная трансфармацыя свету[1][2][3][4][5]. Гэта дата разглядаецца як апошняя ў 5125-гадавым цыкле мезаамерыканскага календара, пабудаванага на аснове Доўгага Ліку[6]. Для абгрунтавання даты былі прапанаваны розныя тэорыі, такія як тэорыя «галактычнага выраўноўвання» і нумералагічныя формулы, але ніводная з іх не была прызнана ў навуковым асяроддзі.

У інтэрпрэтацыі адэптаў руху Нью Эйдж дата азначае так званы «Вялікі пераход», пасля якога Зямля і яе жыхары выпрабуюць фізічнае ці духоўнае ператварэнне(англ.) бел., 21 снежня 2012 можа стаць пачаткам новай эры[7]. Паводле іншых здагадак, у гэты дзень адбудзецца канец свету ці падобная сусветная катастрофа. Разглядаюцца розныя яе сцэнарыі, такія як разбуральнае гравітацыйнае ўзаемадзеянне паміж Зямлёй і чорнай дзіркай у цэнтры Млечнага Шляху ў выніку «галактычнага выраўноўвання», інверсія магнітнага поля Зямлі як следства максімуму сонечнай актыўнасці(англ.) бел. каласальнай магутнасці[8] ці сутыкненне Землі з Планетай X, напрыклад, з міфічнай блукаючай планетай Нібіру, населенай разумнымі істотамі.

Вучоныя з розных галін навукі адпрэчваюць магчымасць якога-небудзь усепланетнага катаклізму ў 2012 годзе. У прыватнасці, прафесійныя маяністы заяўляюць, што ні ў адным з захаваных эпіграфічных помнікаў класічных мая няма сведчанняў ці прадказанняў пра гібель чалавецтва, і што здагадкі пра «канец» Доўгага Ліку ў 2012 годзе скажаюць уяўленні аб гісторыі і культуры мая[3][9][10]. Аўтарытэтныя астраномы і спецыялісты з іншых абласцей абвясцілі тэорыі пра «канец свету» ілжэнавуковымі, з прычыны таго, што яны супярэчаць даным назіранняў[11] і «адцягваюць ад куды больш надзённых праблем, такіх як глабальнае пацяпленне і страта біялагічнай разнастайнасці»[12].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Robert K. Sitler (February 2006). "The 2012 Phenomenon: New Age Appropriation of an Ancient Mayan Calendar". Novo Religio: the Journal of Alternative and Emergent Religions (Berkeley: University of California Press) 9 (3): 24–38. doi:10.1525/nr.2006.9.3.024. ISSN 1092-6690. OCLC 357082680. 
  2. Sacha Defesche 'The 2012 Phenomenon': A historical and typological approach to a modern apocalyptic mythology.. skepsis (2007). Праверана 29 красавіка 2011.
  3. 3,0 3,1 G. Jeffrey MacDonald. Does Maya calendar predict 2012 apocalypse? , USA Today (27 March 2007). Праверана 14 кастрычніка 2009.
  4. Hoopes, 2011a
  5. Hoopes, 2011c
  6. 2012 Maya Calendar Mystery and Math vs. Thor’s Day, Worship the Sun Day, et al (англ.) . Surviving Yucatan. Праверана 9 снежня 2012.
  7. Benjamin Anastas (1 July 2007). "The Final Days" (reproduced online, at KSU). The New York Times Magazine (New York: The New York Times Company): Section 6, p.48. http://ksuweb.kennesaw.edu/~tkeene/apwhAnastasThe%20(Mayan)%20Final%20Days.htm. Retrieved on 18 May 2009. 
  8. 2012: Shadow of the Dark Rift. NASA (2011). Праверана 28 кастрычніка 2012.
  9. Stuart D. The Order of Days: The Maya World and the Truth about 2012. — Doubleday Religious Publishing Group, 2011. — 272 с. — ISBN 9780385527262.
  10. David Webster The Uses and Abuses of the Ancient Maya (PDF). The Emergence of the Modern World Conference, Otzenhausen, Germany: Penn State University (25 верасня 2007). Праверана 14 кастрычніка 2009.
  11. 2012: Beginning of the End or Why the World Won't End?. NASA (2009). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2011. Праверана 26 лютага 2011.
  12. David Morrison Nibiru and Doomsday 2012: Questions and Answers. NASA: Ask an Astrobiologist (2012). Праверана 28 лютага 2012.