Іван Арсеньевіч Карэнда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. А. Карэнда)
Іван Арсеньевіч Карэнда
Нараджэнне 17 верасня 1950(1950-09-17) (73 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт
Месца працы
Узнагароды

Іван Арсеньевіч Карэнда (нар. 17 верасня 1950, в. Крывічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік-празаік і паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996) і Саюза пісьменнікаў Расіі. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У роднай вёсцы скончыў сямігодку, сярэднюю школу ў в. Морына Іўеўскага раёна.

З 1967 па 1971 год вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута. Настаўнічаў у сярэдняй школе вёскі Ракавічы Шчучынскага раёна.

У 1971—1972 гадах быў інструктарам, у 1972—1974 гадах — другім сакратаром Шчучынскага раённага камітэта камсамола.

Вучыўся на аддзяленні журналістыкі Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК УЛКСМ у Маскве (1974—1976).

Працаваў загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1974—1976). Затым у партыйных органах: у Маскоўскім райкаме КПБ г. Мінска, у Мінскім гаркаме КПБ, у ЦК КПБ (1977—1991). Пасля — у Дзяржаўным камітэце па друку (1991—1992), намеснікам міністра інфармацыі (1992—1994), намеснікам міністра культуры і друку (1994—1996), у Выканкаме Саюза Беларусі і Расіі (1996—2000, Масква).

З 2001 года па 2003 год працаваў начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2003 года — на дыпламатычнай службе, працуе саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя вершы публікаваліся ў Шчучынскай раённай газеце «Савецкая вёска» (1971), з 1975 года друкаваўся ў рэспубліканскіх выданнях. Аўтар зборнікаў лірыкі «Белы наліў» (1995), «Знічка» (2003), «Васількі надзеі» (2008), паэтычнай кнігі для дзяцей «На загадкі ёсць адгадкі» (2001).

У 2004 годзе выйшла кніга лірыкі «Апошняя малітва» на балгарскай мове. У перакладзе на рускую мову творы друкаваліся ў расійскіх літаратурна-мастацкіх часопісах, «Литературной газете». На вершы беларускія кампазітары І. Лучанок, В. Раінчык, Дз. Далгалёў, М. Сацура, А. Чыркун і іншыя напісалі больш за 30 песень.

У 2011 годзе выйшла ў свет кніга прозы «Воплаўская госця», якая ўключае ў сябе аднайменную аповесць, апавяданні, нататкі пісьменніка, аб’яднаныя адной тэмай — адлюстраваннем жыццёвых інтарэсаў і духоўных памкненняў нашага сучасніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карэнда, І. Воплаўская госця // Полымя. — 2007. — № 7 (933). — С. 6—38.
  • Карэнда, І. Вершы // Полымя. — 2010. — № 9 (971). — С. 3—9.
  • Карэнда, І. Скрыпка з Берліна. Апавяданне // Маладосць. — 2010. — № 5 (678). — С. 7—10.
  • Карэнда, І. А. Вочап : на скразняках эпох : паэма / Іван Карэнда. — Гродна : Гродзенская друкарня, 2018. — 40 с.
  • Верціхоўская, М. Адкрыты ўрок, або знесеныя ветрам : з вопыту прачытання аповесці-эсэ «Два ўрокі» Навума Цыпіса і аповесці «Воплаўская госця» Івана Карэнды // Маладосць. — 2007. — № 12. — C. 106—116.
  • Врублеўскі, В. Карэнда Іван / Валянцін Урублеўскі // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — C. 357—358.
  • Гулідава, В. Святло Радзімы — праз усё жыццё / В. Гулідава // Іўеўскі край. — 2018. — 28 красавіка. — № 31. — С. 5.