Морынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Морынскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Іўеўскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Морына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 красавіка 2017
Насельніцтва (2009) 1 065
Плошча 133,32 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Мо́рынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Морына. Плошча — 13332 га[1].

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 18 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Іўеўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1065 чалавек[2], з іх 80,6 % — беларусы, 17,3 % — палякі, 1,2 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Морына, вёскі Бурдукі, Вялікія Сонтакі, Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Залейкі, Збойск, Каўкелі, Крывічы, Лугавая, Малыя Сонтакі, Масткі, Навасёлкі, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы, Яславічы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.