Ірына Эрнстаўна Багдановіч
| Ірына Эрнстаўна Багдановіч | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 30 красавіка 1956 (69 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца, пісьменніца, літаратурная крытык, літаратар |
| Мова твораў | беларуская і польская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Ірына Эрнстаўна Багдановіч (нар. 30 красавіка 1956, Ліда) — беларуская паэтэса і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі (1983). 3 1983 года працуе ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1973 года. Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы.
У яе зборніках вершаў паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаў[1].
Зноскі
- ↑ І. Саламевіч (1996)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Багдановіч Ірына Эрнстаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 205. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтабіяграфія_Ірыны_Багдановіч
- Ірына Багдановіч. Вялікдзень (зборнік вершаў). Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудыё)
- Ірына Багдановіч. Сармацкі альбом (зборнік вершаў). Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудыё)
- Ірына Багдановіч. Фрэскі (зборнік вершаў). Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудыё)
- Ірына Багдановіч. Чаравікі маленства (зборнік вершаў). Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудыё)
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Кандыдаты філалагічных навук
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэтэсы
- Беларускамоўныя паэты
- Літаратуразнаўцы Беларусі