Іван Пятровіч Харламаў
Іван Пятровіч Харламаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1928 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2007 |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер |
Месца працы | |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дызайн мэблі[d] і дызайн інтэр'еру[d] |
Вучоба | |
Член у |
Іван Пятровіч Харламаў (4 кастрычніка 1928, хутар Фядотава, Пералюбскі раён, Саратаўская вобласць, Расія — 2007) — беларускі мастак, дызайнер.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1953 годзе Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай. 3 1953 года працаваў у Мінгарпраекце, з 1957 года галоўны архітэктар НДІ будаўніцтва і архітэктуры, у 1965—1985 выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канструявання мэблі, афармлення інтэр’ера. Сярод работ: камплекты мэблі для 2- і 3-пакаёвых кватэр (адпаведна 1958, 1961), для кухні (1967); мастацкая канцэпцыя афармлення інтэр’ераў і абсталявання Міжнароднага маладзёжнага цэнтра «Юнацтва» («Рыбацкі склеп») на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам (1975), Палаца культуры Мінскага трактарнага завода (1976), рэстарана «Мінск» у г. Патсдам (Германія, 1977), Уфімскага авіяцыйнага інстытута (1979), добраўпарадкавання населеных пунктаў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (1981; усе праекты ажыццёўлены ў сааўтарстве). Аформіў кнігі І. Елатомцавай «Мастацкая кераміка Савецкай Беларусі» (1966), «Манументальны летапіс эпохі» (1969), «Да тайнаў творчасці» (1973), «Нарысы па гісторыі беларускай савецкай станковай скульптуры» (1974), «Станковая скульптура. Паняцце пра жанры» (1975). Аўтар жывапісных твораў («Псіхея», 1988, і інш.).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Л. Ф. Салавей. Харламаў Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Пятровіч Харламаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 4 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжне-Волжскім краі
- Памерлі ў 2007 годзе
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Дызайнеры Беларусі
- Дызайнеры інтэр’ераў
- Дызайнеры мэблі
- Нарадзіліся ў Пералюбскім раёне