Гастон Торн
Гастон Эгмон Торн (люксемб. Gaston Egmond Thorn, 3 верасня 1928, горад Люксембург — 26 жніўня 2007, Люксембург) — люксембургскі і еўрапейскі палітычны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Гастон Торн падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны акупацыйнымі сіламі і правёў некалькі месяцаў у папраўчай лагеры.
Пасля вайны вучыўся ў вышэйшых навучальных установах у Манпелье і Парыжы (Францыя), а таксама ў Лазане (Швейцарыя). Атрымаў ступень доктара права і быў прыняты ў Калегію адвакатаў Люксембурга. У перыяд вучобы з’яўляўся старшынёй Нацыянальнага саюза студэнтаў Люксембурга і старшынёй Міжнароднай канферэнцыі студэнтаў. Дарадца Люксембурга, пазней намеснік мэра горада з 1951 па 1963.
Палітычная кар’ера ў Люксембургу[правіць | правіць зыходнік]
У 1959 годзе Торн быў выбраны ў Заканадаўчы сход Люксембурга. Узначальваў ліберальную Дэмакратычную партыю Люксембурга з 1961. Стаў членам урада ў 1968 годзе. Доўгі час займаў міністэрскія пасты ў розных саставах урада, у прыватнасці, міністр замежных спраў і знешняга гандлю ў 1969—1980, міністр эканомікі ў 1977—1980. У 1975 годзе быў выбраны Старшынёй Генеральнай Асамблеі ААН. Прэм’ер-міністр Люксембурга ў 1974—1979.
Палітычная кар’ера ў Еўрапейскім саюзе[правіць | правіць зыходнік]
Старшыня Еўрапейскай камісіі ў 1981—1985.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124824498 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/1561473/Gaston-Thorn.html
- ↑ 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ http://www.eux.tv/article.aspx?articleId=13336
- ↑ https://racef.es/es/academicos/correspondiente-extranjero/excmo-sr-dr-d-gaston-egmond-thorn
Папярэднік: Абдэль Азіз Бутэфліка |
Старшыня Генеральнай Асамблеі ААН 1975 — 1976 |
Пераемнік: Гамільтан Шырлі Амерасінгэ |
- Прэм’ер-міністры Люксембурга
- Старшыні Еўрапейскай камісіі
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў горадзе Люксембургу
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры ордэна Пія IX
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Дубовай кароны
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Заслуг
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Асобы
- Міністры замежных спраў Люксембурга
- Старшыні Генеральнай Асамблеі ААН