Абрам Мацвеевіч Роам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Абрам Роам)
Абрам Мацвеевіч Роам
Род дзейнасці акцёр, кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
Дата нараджэння 16 (28) чэрвеня 1894[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1976(1976-07-26)[3] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Olga Zhizneva[d]
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Сталінская прэмія

Абрам Мацвеевіч Роам (28 чэрвеня 1894, Вільня — 26 ліпеня 1976, Масква) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст. Лаўрэат двух Сталінскіх прэміі (1946, 1949). Народны артыст РСФСР (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1914—1917 гадах вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным інстытуце, у 1917—1922 гадах — на медыцынскім факультэце Саратаўскага ўніверсітэта. Паралельна працаваў у аддзеле мастацтваў выкладчыкам і рэктарам Вышэйшых майстэрняў тэатральнага мастацтва, займаўся тэатральнай рэжысурай. З 1923 года быў рэжысёрам Тэатра Рэвалюцыі (разам з У. Э. Меерхольдам паставіў п'есу А. М. Файкова «Возера Люль», прэм'ера адбылася 8 лістапада 1923 года), рэжысёрам і педагогам Вышэйшай педагагічнай школы УЦВК ў Маскве. У 1925—1934 гадах — педагог УДІКа (дацэнт), адначасова з 1924 года працаваў у якасці рэжысёра на кінастудыях «Дзяржкіно», «Савкіно», «Саюзкіно». У 1935 годзе, пасля фільма «Строгі юнак», які выклікаў незадаволенасць савецкага кіраўніцтва, Абрам Роам быў пазбаўлены ўсіх пастоў і ўзнагарод. У 1954 годзе, пасля смерці Сталіна, быў рэабілітаваны і прызначаны на пасаду рэжысёра кінастудыі «Масфільм».

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Роом Абрам Матвеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]