Абухава (Віцебскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Абухава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовы індэкс
211341
Аўтамабільны код
2
Абухава на карце Беларусі ±
Абухава (Віцебскі раён) (Беларусь)
Абухава (Віцебскі раён)
Абухава (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Абухава (Віцебскі раён)

Абухава — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Варонаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVII ст. вядома як цэнтр маёнтка ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1717 маёнтак (45 сялянскіх душ мужчынскага полу) прыватная ўласнасць Фядоры і Элеаноры Закрэўскіх. У складзе маёнтка тры вёскі: Абухава, Юзыкі і Зайцава — увогуле 12 сялян-гаспадароў, якія мелі па 1/8—1/4 валокі зямлі і плацілі штогод 5—10 злотых чыншу. 1/3 маёнтка ў складзе вёскі Філіпава (22 рэвізскія сялянскія душы мужчынскага полу і 6 гаспадароў-сялян) належала Хількевічам.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у Віцебскім павеце Расійскай імперыі. У 1789 маёнтку належала 8273 дзес. 2138 сажняў зямлі.

У 1834 у маёнтку 145 рэвізскіх сялянскіх душ. У 1846 прыватная ўласнасць калежскага асэсара і кавалера памешчыка Дз. Заблоцкага, яму належала 6 вёсак (151 рэвізская сялянская душа), конны млын (500 руб.), карчма (200 руб.), фруктовы сад (300 руб.) У 1847 у вёсцы Абухава 6 двароў, 32 жыхары. У 1878 прыватная ўласнасць памешчыцы М. Заблоцкай, якая мела 500 дзес. зямлі.

На пачатку XX ст. у Каралёўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1905 вёскі Абухава-1 (11 двароў, 90 жыхароў) і Абухава-2 (2 двары, 17 жыхароў) належалі Друкаўскаму сельскагаспадарчаму таварыству; маёнтак (25 двароў, 130 жыхароў) належаў мяшчанскаму праўленню, якое мела 250 дзес. зямлі. У 1911 земствам адкрыта школа, навучанне вялося на рускай мове.

У 1920 у нацыяналізаваным будынку адкрыта школа 1-й ступені. якую наведвалі дзеці з навакольных вёсак Паляі, Шульцава, Хадулова, Селівоўшчына, Буева, Волкава. Паводле Першага Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926(руск.) бел., у вёсцы 19 двароў, 94 жыхары, на хутары 25 двароў, 105 жыхароў. У 1928 у вёсцы дзейнічаў вадзяны млын (10 к. с.). У 1939 у Абухава былі пераселены жыхары вёсак Паўлоўшчына і Філіпава.

У час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі БССР нямецкія карныя ўлады знішчылі тут 59 двароў і 4 мірных жыхароў. Вывезена ў Германію 15 чал., вярнулася 6. На фронце загінула 12 вяскоўцаў, у партызанах 16.

Пасля вайны вёска адбудавалася. З 16 мая 1954 яна ў складзе Варонаўскага сельсавета.

На 1 студзеня 2003 8 двароў, 10 жыхароў. Вёска ў складзе камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Вароны».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • З гісторыі населеных пунктаў / Падрых. В. В. Віталева // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 725—726. — ISBN 985-02-0647-0.