Кавалёва (Варонаўскі сельсавет)
Вёска
Кавалёва
|
Кавалёва[1] (трансліт.: Kavaliova, руск.: Ковалёво) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 14 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У пачатку 20 стагоддзя вёска пры рацэ Арлянка ў Каралёўскай воласці Віцебскага павета. У 1905 годзе 112 дзесяцін зямлі, адносілася да Лужынскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары хутара Караміды, у 1939 годзе — хутароў Зазыбенкі, Целяшы, Тулавіна, Шарсцін, Пагошчына-1 і Пагошчына-2. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў кастрычніку 1943 года знішчылі 52 двары і забілі 40 жыхароў, 35 жыхароў прымусова вывезлі ў Германію. На франтах загінулі 39 вяскоўцаў, 21 — у партызанскай барацьбе. З 16 ліпеня 1954 года ў Варонаўскім сельсавеце. У 1996 годзе ў складзе калгаса «Запаветы Ільіча». Зараз вёска ў складзе КСУП «Вароны».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 10 двароў, 79 жыхароў (1905)
- 52 двары, 218 жыхароў (1941)
- 76 жыхароў (1969)
- 16 гаспадарак, 27 жыхароў (1996)
- 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2018)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Святлана Іванаўна Сакалоўская (нар. 1970) — беларускі службовец, дэпутатка.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх