Целяшы (Слаўгарадскі раён)
Аграгарадок
Целяшы
|
Целяшы́[2] (трансліт.: Cieliašy, руск.: Телеши) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва аграгарадка Целяшы пайшла ад імя пана Ціляша.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На карце ў 1776 г. адзначана як руск.: Телеги. У 1783 годзе было 11 двароў, жыло 104 жыхара. З 1848 года Целяшы ўваходзілі ў склад казённага Гарадзецкага маёнтка, было 19 двароў, вадзяны млын, царква. У 1858 у вёсцы ўжо існавала драўляная Ільінская царква, другую царкву быццам пабудавалі каля 1861.
У 1910 годзе вёска належала Целяшэўскаму сельскаму таварыству, было 89 двароў, 566 жыхароў. У 1926 годзе пражывала 528 жыхароў, працавала чатырохкласная школа[3].
Адна царква згарэла ў 1933[4].
У 1924—1961 і 1963—1965 гадах цэнтр Целяшоўскага сельсавета[5][6].
З 2007 года Целяшы атрымалі статус аграгарадка.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфічна вёска знаходзіцца на поўначы Слаўгарадскага раёна.
Прамысловасць і сельская гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]У аграгарадку знаходзіцца СВК «Рассветовский Агро».
Сацыяльная сфера
[правіць | правіць зыходнік]У аграгарадку ёсць Целяшэўская базавая школа, дырэктар — Сцяпанаў Сяргей Віктаравіч.
Таксама ў Целяшах дзейнічае комплексны прыёмны пункт і фельчарска-акушэрскі пункт.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[7].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сільвестр Яфімавіч Кавалёў — георгіеўскі кавалер
- Віктар Афанасьевіч Ракаў — паэт. Нарадзіўся ў Целяшах, працаваў настаўнікам у школе.
Зноскі
- ↑ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Аграгарадок Целяшы(недаступная спасылка)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 584
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 560
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Аграгарадок Целяшы(недаступная спасылка)
- ЦЕЛЯШЫ САБРАЛІСЯ НА ДЗЕНЬ ВЁСКІ Архівавана 4 верасня 2018.
- Мая старонка — Целяшы(недаступная спасылка)