Адам Ваньковіч (1827—1895)
Адам Ваньковіч | |
---|---|
![]() | |
![]() Ліс | |
Нараджэнне |
1827 |
Смерць |
24 снежня 1895 |
Род | Ваньковічы |
Бацька | Валянцін Ваньковіч |
Маці | Анэля з Растоцкіх[d] |
Адукацыя | |
Узнагароды | |
![]() |
Адам Ваньковіч (1827, Сляпянка, Мінскі павет, Мінская губерня — 24 снежня 1895, Мікелеўшчына, Сакольскі павет, Гродзенская губерня) — арыстакрат, удзельнік паўстання 1863 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Сляпянцы. Ахрышчаны 25 кастрычніка 1827 года ў Пінскім касцёле.
Паходзіў са шляхецкага роду Ваньковічаў, старэйшы сын мастака Валенція Ваньковіча і Анэлі Растоцкай. Брат Казіміра, Яна Эдварда і Алены. Каталік паводле веравызнання. Памешчык Мінскага павета, уласнік маёнткаў Сляпянка і Дуды. Да яго перайшла каштоўная мастацкая калекцыя бацькі, якая захоўвалася ў Малой Сляпянцы.
Спачатку Адам Ваньковіч вучыўся ў Мінскай гімназіі, куды паступіў у жніўні 1839 годзе. 16 жніўня 1843 года паступіў у Кандуктарскую роту Галоўнага інжынернага вучылішча (у будучыні Мікалаеўскага). 13 чэрвеня 1848 года атрымаў чын прапаршчыка інжынерных войскаў. 25 чэрвеня 1849 года Ваньковіч быў пераведзены ў 2-гі рэзервовы сапёрны батальён, а 11 ліпеня 1851 года атрымаў чын падпаручніка. 14 красавіка 1854 года ён становіцца паручнікам і з-за хваробы выходзіць у адстаўку.

У 1859 годзе Ваньковіч становіцца старшынёй Мінскага сумленнага суда , 24 мая 1860 года яго зацвярджаюць Мінскім сумленным суддзёй, а з 1861 года ён працуе ў Мінскай губернскай установе па сялянскіх справах, за што 17 красавіка 1861 года быў узнагароджаны срэбным медалём на Аляксандраўскай стужцы.
У паўстанні 1863 года Ваньковіч уваходзіў у склад мінскай паўстанцкай арганізацыі, займаючы пасаду мінскага камісара, з’яўляючыся адным з кіраўнікоў паўстанцаў па Мінскім павеце. Аднак з цягам часу ён выйшаў са складу арганізацыі. Нягледзячы на гэта, Ваньковіч быў арыштаваны і ўтрымліваўся ў Мінскай турме. Па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай вайсковай акругі за прыналежнасць да паўстанцкай арганізацыі яго пазбавілі правоў стану і пакаралі ссылкай у аддаленыя раёны Сібіры. 2 красавіка 1864 года быў накладзены секвестр на маёнтак Малая Сляпянка, а ягоная рухомая маёмасць была ацэнена ў 83 рублі. У далейшым маёнтак і мастацкая калекцыя былі канфіскаваныя.
Ссылку Ваньковіч адбываў без сям’і. Жонка з дзецьмі перабраліся з Мінска ў свой маёнтак Мікелеўшчына Сакольскага павета Гродзенскай губерні. З 24 мая 1870 года Ваньковіч жыў у Казані, дзе з кастрычніка 1870 года месцам ягонага жыхарства быў дом Марусава на Рыбнарадскай вуліцы. У Казань ён прыбыў з Табольскай губерні праз Астрахань.
На радзіму Ваньковіч вярнуўся ў 1871 годзе. У 1875 годзе жыў у маёнтку Галынка Аўгустоўскага павета Сувалкаўскай губерні, з 1876 года перабраўся на сталае жыхарства да сваёй сям’і ў Мікелеўшчыну, дзе і памёр.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1854 годзе Адам Ваньковіч ажаніўся, ягонай абранніцай стала Амелія Клячкоўская, з якой ён меў шэсць сыноў:
- Баляслаў Фелікс (нар. 18.8.1855)
- Маўрыцый Дзіянісій (нар. 3.10.1856)
- Францішак Салезій Валенцій (нар. 29.1.1858)
- Караль Эразм (нар. 4.6.1859)
- Вацлаў Станіслаў (нар. 27.9.1860)
- Адам Юзаф (нар. 9.5.1864).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вольга Гарбачова. Паўстанцы 1863 года на фотаздымках Архівавана 30 красавіка 2022.
- Нарадзіліся ў 1827 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 1895 годзе
- Памерлі ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
- Ваньковічы
- Выпускнікі Мікалаеўскага інжынернага вучылішча
- Асобы
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Сасланыя ў Сібір
- Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
- Памерлі ў Сакульскім павеце
- Нарадзіліся ў Мінску