Адам Дзмітрыевіч Кавалька
Адам Дзмітрыевіч Кавалька | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 ліпеня 1958 (66 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Адам Дзмітрыевіч Кавалька (нар. 26 ліпеня 1958, в. Гарадная, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў-землеўпарадчыкаў па спецыяльнасці «Землеўпарадкаванне»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам-землеўпарадчыкам Гродзенскага філіяла рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванню «Белдзіпразем». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў тэхнікам-землеўпарадчыкам, старшым тэхнікам-землеўпарадчыкам, інжынерам-землеўпарадчыкам Гродзенскага філіяла рэспубліканскага праектнага інстытута па землеўпарадкаванні «Белдзіпразем»; вядучым землеўпарадчыкам, галоўным інжынерам па землеўпарадкаванні Мастоўскага раённага аграпрамысловага аб'яднання Гродзенскай вобласці; загадчыкам аддзела па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мастоўскага райвыканкама; старшынёй Астравецкага райвыканкама.
З'яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Мае два падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзячнае пісьмо Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, граматай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, Ганаровым дыпломам Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, юбілейным знакам «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнаму руху».
15 жніўня 2018 года рашэннем № 31 Астравецкага раённага Савета дэпутатаў было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Астравецкага раёна»[1].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Зноскі
- ↑ Ганаровыя грамадзяне Архівавана 11 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 чэрвеня 2017. (бел.)
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Столінскім раёне
- Выпускнікі Дзяржаўнага ўніверсітэта па землеўпарадкаванні
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Астравецкага раёна