Вачаган Унанавіч Ванцян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
Радок 29: Радок 29:
|роспіс =
|роспіс =
}}
}}
'''Вачаган Унанавіч Ванцян''' ({{ДН|14|5|1913}}, с. [[Сяло Зак|Зак]], {{нп3|Ахалкалакскі раён||ru|Ахалкалакский муниципалитет}}, [[Грузія]] — {{ДС|1|8|1944}}, пас. [[Пашэле]], {{нп3|Укмергскі раён||ru|Укмергский район}} (цяпер прыгарад [[Горад Укмергэ|Укмергэ]] [[Літва|Літвы]])) — удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], [[Герой Савецкага Саюза]] (1945), [[сяржант]]<ref name="БС">{{кніга
'''Вачаган Унанавіч Ванцян''' ({{ДН|14|5|1913}}, с. [[Зак|Зак]], {{нп3|Ахалкалакскі раён||ru|Ахалкалакский муниципалитет}}, [[Грузія]] — {{ДС|1|8|1944}}, пас. [[Пашэле]], {{нп3|Укмергскі раён||ru|Укмергский район}} (цяпер прыгарад [[Горад Укмергэ|Укмергэ]] [[Літва|Літвы]])) — удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], [[Герой Савецкага Саюза]] (1945), [[сяржант]]<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|аўтар =
|частка = Вантян Вачаган Унанович
|частка = Вантян Вачаган Унанович

Версія ад 21:44, 21 сакавіка 2023

Вачаган Унанавіч Ванцян
Дата нараджэння 14 мая 1913(1913-05-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1944(1944-08-01) (31 год)
Месца смерці
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Вачаган Унанавіч Ванцян (14 мая 1913, с. Зак, Ахалкалакскі раён  (руск.), Грузія — 1 жніўня 1944, пас. Пашэле, Укмергскі раён  (руск.) (цяпер прыгарад Укмергэ Літвы)) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), сяржант[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1913 годзе, у Эрыванскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і селяніна.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. На фронце з чэрвеня 1941 года[1]. З мая 1942 года ў званні сяржанта ў складзе 179-й стралковай дывізіі  (руск.) 41-й арміі  (руск.) Калінінскага фронту прымае актыўны ўдзел у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас правядзення Ржэўска-Сычоўскай аперацыі  (руск.), пасля заканчэння якой у красавіку 1943 года 179-я дывізія  (руск.) пад камандаваннем палкоўніка М. М. Шкурына ўвайшла ў склад 1-га стралковага корпуса  (руск.) (43-й арміі  (руск.) 3-га Беларускага фронту) і ўдзельнічала ў аперацыи Баграціён, пры правядзенні якой Вачаган Ванцян праявіў адвагу і мужнасць.

23 чэрвеня 1944 года камандзір кулямётнага разліку В. Ванцян адмеціўся падчас прарыву абароны ворага ля г. п. Шуміліна: знішчыў 3 кулямётныя кропкі, адбіў 2 контратакі праціўніка[1].

Асабліва вызначыўся сяржант пры фарсіраванні ракі Мемель (Нёман), так 1 жніўня 1944 года В. Ванцян захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго да падыходу асноўных сіл адбіўшы адну за адной 5 атак гітлераўскіх салдат[1], якія спрабавалі вярнуць страчаныя пазіцыі[2][3], у баі за ўтрыманне гэтага плацдарма Ванцян быў цяжка паранены але не пакінуў поле бою і сцякаючы крывёю ўтрымліваў плацдарм. Падчас шостай контратакі супрацьтанкавай гранатай знішчыў танк і загінуў сам[1].

Сяржант В. Ванцян быў пахаваны ў пасёлку Пашэле, Укмергскі раён  (руск.) (цяпер прыгарад Укмергэ Літвы))[4]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мужнасць, адвагу праяўленыя пры фарсіраванні ракі Нёман сяржанту Ванцяну Вачагану Унанавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Зноскі

  1. а б в г д Вантян Вачаган Унанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 101. — 737 с.
  2. Армения-ОнЛайн
  3. а б Энциклопедия фонда «ХайАзг» (руск.)
  4. ОБД Мемориал
  5. В. А Жилин Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии

Літаратура

  • Амирханян М. Д. Армяне — Герои Советского Союза. Ер., 2005. — 202 с.: ISBN 99930-4-342-7

Спасылкі