Укмярге

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Укмергэ)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Укмярге
літ.: Ukmergė
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Ukmergė 1.jpg
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
20,45 км²
Вышыня цэнтра
64 м
Насельніцтва
21 226 чал. (2017)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-20001
Афіцыйны сайт
Укмярге на карце Літвы
Укмярге (Літва)
Укмярге

Укмярге (літ.: Ukmergė, традыцыйная беларуская назва — Вількамір) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Укмяргскага раёна Вільнюскага павета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны за 60 км на паўночны захад ад Вільнюса. Колькасць насельніцтва каля 29 тыс. чалавек. Праз горад цячэ рака Швянтойі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Укмярге з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Літвы. Звесткі аб гарадскім замку датуюцца 1225 годам, але археалагічныя даследаванні датуюць першыя паселішчы X стагоддзем.

У XIII стагоддзі горад быў захоплены крыжакамі, але ў 1391 годзе замак быў узяты Вітаўтам. 1 верасня 1435 года тут адбылася буйная бітва, паміж войскам Жыгімонта Кейстутавіча і войскам Свідрыгайлы, якая скончылася паражэннем Свідрыгайлы. Вількамір руйнаваўся крыжакамі ў 1333, 1365, 1378, 1386 і ў 1391 гадах. Крыжацкія набегі скончыліся толькі пасля Грунвальдскай бітвы.

У XV стагоддзі тут была пабудаваная сядзіба княжацкага старосты. З 1566 года Вількамір стаў цэнтрам староства. Замак быў зруйнаваны пад час войнаў са Швецыяй. У 1792 годзе Вількамір атрымаў гарадскія правы і герб ад караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

У 1795 годзе горад трапіў у склад Расійскай імперыі, увайшоўшы ў склад Віленскай губерні. У 1812 годзе ў наваколлі Вількаміра адбылася бітва паміж рускім і французскім войскамі. Пад час паўстання 1830 года горад быў узяты войскам паўстанцаў на некалькі месяцаў. У 1843 годзе горад увайшоў у склад Ковенскай губерні. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—1864 гадоў.

У 1918 годзе горад увайшоў у склад Літвы, але ў 1919 годзе ён быў заняты Чырвонай Арміяй. У 1920 годзе горад спрабавалі заняць польскія войскі, але пасля некалькіх сутычак, была заключаная дамова, якая ўсталявала мяжу паміж краінамі.

Пасля таго, як Літва ўвайшла ў склад СССР Укмярге трапіў у памежную зону, якая была акупаваная нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 года. Падчас нямецкай акупацыі ў горадзе, з дапамогай літоўскай паліцыі, былі забітыя 10 000 чалавек яўрэйскага насельніцтва горада. У 1944 годзе горад быў значна зруйнаваны ў выніку савецкіх і нямецкіх бамбардзіровак.

З 1991 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]