Рымская літаратура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: bg, br, bs, ca, cs, da, de, eo, es, et, eu, fi, fr, gl, hr, hu, is, it, ja, ka, ko, la, lt, lv, mk, nl, no, oc, pt, ro, ru, scn, sh, sk, sr, sv, tr, ur, zh
Радок 17: Радок 17:


==Імперскі перыяд==
==Імперскі перыяд==
У часы [[Нерон]]а філосаф [[Сенека]] склаў шэраг дыялогаў і лістоў аб пытаннях маралі. Каля 60 н.э. з'явіўся адзін з найвядомейшых твораў лацінскай прозы — [[Сацірыкон]] [[Петроній Арбітр|Петронія Арбітра]]. Пры дынастыі [[Дынастыя Флавіяў|Флавіяў]] і наступных імператарах пісалі эпічныя паэты [[Гай Валерый Флак]] і [[Сілій Італік]], аўтар сатыр [[Ювенал]], эпіграматыст [[Марцыял]].

У пачатку 1 ст. н.э. працавалі гісторыкі [[Тацыт]] і [[Светоній]], а ў другой палове стагоддзя з'явіліся «Атычныя ночы» ('Noctes Atticae') [[Аўл Гелій|Аўла Гелія]] і «Метамарфозы» ('Metamorphoses') [[Апулей|Апулея]], вядомыя таксама пад назваю «Залаты асёл».

На зыходзе антычнасці пішуць на латыні значныя хрысціянскія аўтары [[Аўгусцін Гіпонскі]], [[Амвросій Медыяланскі]], [[Прудэнцый]] і інш.


[[bg:Латинска литература]]
[[bg:Латинска литература]]

Версія ад 09:24, 31 ліпеня 2012

Рымская літаратура, г.зн. літаратура старажытнага Рыма, развівалася пад значным уплывам старажытнай Грэцыі і істотна паўплывала ў сваю чаргу на пазнейшыя еўрапейскія літаратуры.

Раннія аўтары

Гісторыя рымскай літаратуры пачалася ў сярэдзіне 3 ст. да н.э. У гэты час Лівій Андронік, грэк з паходжання, стварыў шэраг лацінскіх трагедый і камедый на грэцкі ўзор; магчыма, гэта пераклады з грэцкіх арыгіналаў. Першая пастаноўка адбылася ў 240 да н.э. Лівій Андронік таксама пераклаў Гамераву Адысею сатурнавым вершам. У канцы таго ж стагоддзя Гней Невій ствараў арыгінальны лацінскі эпічны твор, паэму аб Першай Пунічнай вайне, таксама сатурнавым вершам. У драматычных творах Невій выкарыстоўваў як грэцкія, так і рымскія сюжэты.

У пачатку 2 ст. да н.э. Квінт Эній адаптаваў для сваіх «Аналаў» грэцкі дактылічны гекзаметр, які стаў з гэтага часу асноўным памерам лацінскай эпічнай паэзіі. Плаўт (каля 254–184 да н.э.) і Тэрэнцый (195/185–159 да н.э.) ствараюць класічныя камедыі па Афінскіх узорах. Катон Старэйшы піша трактат аб сельскай гаспадарцы (160 да н.э.)

Закрывае перыяд ранняй рымскай літаратуры паэт Гай Луцылій (160я-103/2 на н.э.), які ўвёў у рымскую паэзію тэмы штодзённасці.

Залаты век

Залатым векам рымскай літаратуры называюць перыяд ад 81 да н.э. да 17 н.э. — ад першай прамовы Цыцэрона да смерці Авідзія.

Позняя рэспубліка

Часы Актавіяна Аўгуста

Імперскі перыяд

У часы Нерона філосаф Сенека склаў шэраг дыялогаў і лістоў аб пытаннях маралі. Каля 60 н.э. з'явіўся адзін з найвядомейшых твораў лацінскай прозы — Сацірыкон Петронія Арбітра. Пры дынастыі Флавіяў і наступных імператарах пісалі эпічныя паэты Гай Валерый Флак і Сілій Італік, аўтар сатыр Ювенал, эпіграматыст Марцыял.

У пачатку 1 ст. н.э. працавалі гісторыкі Тацыт і Светоній, а ў другой палове стагоддзя з'явіліся «Атычныя ночы» ('Noctes Atticae') Аўла Гелія і «Метамарфозы» ('Metamorphoses') Апулея, вядомыя таксама пад назваю «Залаты асёл».

На зыходзе антычнасці пішуць на латыні значныя хрысціянскія аўтары Аўгусцін Гіпонскі, Амвросій Медыяланскі, Прудэнцый і інш.