Розніца паміж версіямі "Фрызы"

Jump to navigation Jump to search
1 827 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
==Мова==
[[Фрызская мова]] падзяляецца на заходні, паўночны і сатэрландскі дыялекты (часам вызначаюцца як асобныя мовы). Ёй карыстаюцца каля 500 тыс. чал. З'яўляецца афіцыйнай ў правінцыях[[Фрысландыя]] і [[Гронінген]] у Нідэрландах, а таксама ў адміністрацыйных акругах са шчыльным фрызскім насельніцтвам у [[ФРГ|Германіі]].
 
==Асаблівасці традыцыйнай культуры==
Галоўныя заняткі - [[сельская гаспадарка]], мараходны і рыбалоўны промыслы. Распаўсюджаныя рамёствы - вытворчасць [[кераміка|керамікі]], разьба па [[драўніна|дрэву]], [[Вышыўка|гафт]].
 
[[сям'я|Сем'і]] малыя, нуклеарныя. У сельскай мясцовасці здаўна распаўсюджаны [[хутар]]скія гаспадаркі. Аднак нават у [[горад|гарадах]] захоўваецца абшчынная еднасць і суседская ўзаемадапамога. Добрыя адносіны да суседзяў часта значаць больш, чым сваяцкія сувязі. Жыхары [[Нідэрланды|Нідэрландскай]] Фрызіі да нашых дзён карыстаюцца традыцыйнымі драўлянымі ботамі. Іх робяць з [[Таполя|таполі]], абцягваюць скурай і фарбуюць у чорны колер. Узімку карыстаюцца самаробнымі канькамі, якія ўяўляюць сабою дошчачку з лёзамі з металічнага дроту.
 
Фрызы маюць багаты [[фальклор]] - гістарычныя паданні, казкі, легенды, многія з якіх існуюць з дахрысціянскіх часоў. Мясцовыя народныя віды спорту - скачкі з шастом праз канавы ''fierljeppen'', конныя спаборніцтвы ''ringrijden'', грэбля, катанне на каньках і інш.
 
==Рэлігія==
autoeditor
31 074

праўкі

Навігацыя