Розніца паміж версіямі "Лужычане"

Jump to navigation Jump to search
29 байтаў выдалена ,  8 гадоў таму
шаблон, арфаграфія
(шаблон, арфаграфія)
}}
 
'''Лужыча́не''' або '''лужыцкія сербы''' (саманазвы ''Serbja, Serby''), таксама вядомыя як '''сорбы''' ([[нямецкая мова{{lang-de|ням]] ''Sorben''}}) — [[славяне|славянскі]] народ, карэнныя насельнікі [[Ніжняя Лужыца|Ніжняй]] і [[Верхняя Лужыца|Верхняй Лужыцы]] на ўсходзе [[Германія|Германіі]]. Жывуць таксама ў [[Аўстрыя|Аўстрыі]] і [[ЗША]]. Агульная колькасць - 30 тыс.<ref>[http://www.joshuaproject.net/peoples.php?peo3=15001 Sorb, Lower Lusatian]</ref><ref>[http://www.joshuaproject.net/peoples.php?peo3=15000 Sorb, Upper Lusatian]</ref>
 
==Паходжанне==
Найбольш старажытная форма мясцовага будаўніцтва - [[зруб]]ная. Пад уплывам нямецкіх перасяленцаў ў Верхняй Лужыцы ўжо да [[XIX стагоддзе|XIX]] ст. пашырыліся [[каркас]]ныя будынкі. У найбольш старых дварах усе пабудовы размяшчаліся пад адным дахам.
 
Народная жаночая [[вопратка]] адрозніваецца значнай самабытнасцю. Вылучаюць 4 лакальных комплексы вопраткі: баўцэн-камнецкі, гаерсвердскі, шлейфенскі і шпрэевальдскі. Жаночая святочная адзежа складаецца з белай тканнай [[кашуля|кашулі]] з кароткімі рукавамі і круглым выразам, ніжняй цёмнай ваўнянай [[спадніца|спадніцы]], верхняй чорнай спадніцы, чорнага аксамітнага гарсажа, які ў дзяўчын шнуруецца, а ў жанчын зашпіляецца. Спадніца з усіх бакоў прычыненая [[фартух]]ом. Лужычанкі баўцэн-камнецкага комплексу апранаюць асаблівыя галаўныя ўборы - маленькія чорныя чэпчыкі з шырокімі стужкамі аж да каленаў. Вясельныя жаночыя гарнітуры яшчэ больш яркія, аздобленыя рознымі нагруднымі ўпрыгожванняміўпрыгожаннямі і гафтам. Пад час вяселля нявеста магла некалькі разоў пераапранаць фартух, пры гэтым стваралася ўражанне, што мяняецца ўвесь гарнітур. Мужчынская вопратка меней адрозніваецца ад той, што прынята ў саксонскіх немцаў.
 
===Сацыяльная структура===
Мужчыны звычайна жаніліся ў 25 гадоў і пазней. Жанчыны ўступалі ў шлюб ва ўзросце не раней за 20 гадоў. Нявеста загадзя шыла вясельны ўбор. Прадстаўніцы бедных сем'яў пазычалі яго напракат. Жаніх рабіў падарункі нявесце (панчохі, фартух, хустку) і яе бацькам. Запрашэннем на вяселле займаліся сваты. Рабілі яны гэта за 2 - 3 тыдні да падзеі. У [[каталіцызм|каталікоў]] госці з боку нявесты і жаніха сустракаліся толькі ў [[касцёл]]е. У некаторых мясцовасцях да [[XX стагоддзе|XX]] ст. не існавала звычаю абменьвацца пярсцёнкамі. Замест гэтага абменьваліся святочнымі вянкамі. Дзяўчыны-каталічкі прымацоўвалі іх да пасу.
 
Пад час цяжарнасці жанчыны павінны былі прытрымлівацца асобых паводзінаў. За некалькі тыдняў да родаў цяжарная ішла да святара, каб атрымаць бласлаўленне. Адмысловае значэнне надавалася дню нараджэння. Лічылася, што дзяцядзіця, народжанае ў нядзелю, будзе шчаслівым, у панядзелак або ў чацвер - пакутлівым. Хрысцілі і давалі імя ў першую нядзелю пасля нараджэння. У Ніжняй Лужыцы першым дзецям давалі імёны бацькоў. У Верхняй Лужыцы іх атрымоўвалі толькі другія дзеці.
 
Дзяцей і дарослых абаранялі з дапамогай [[магія|магічных]] абрадаў. Па паводзінах свойскай жывёлы вызначалі, хто з найблізкіх сваякоў можа памерці. Нябожчыкаў хавалі ўсёй вёскай.
 
==Мова==
[[Лужыцкія мовы|Родныя мовы лужычан]] адносяцца да заходнеславянскай групы [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскай]] моўнай сям'і. Пісьмовасць на аснове [[лацінскі алфавіт|лацінкі]] ўзнікла ў [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. у сувязі з [[Рэфармацыя]]й. Першыя вядомыя пісьмовыя помнікі - ''Burger Eydt Wendisch'' (клятва гараджан Баўцэна, [[1532]] г.) і псалтыр, надрукаваны ў [[1548]] г. У [[1765]] г. выйшаў першы лужыцілужыцкі [[часопіс]] (2 нумары).
 
Навуковае вывучэнне лужыцкіх моў пачалося ў [[XIX стагоддзе|XIX]] ст., калі былі складзены падрабязныя слоўнікі і граматыкі.

Навігацыя