Розніца паміж версіямі "Каманчы"

Jump to navigation Jump to search
186 байтаў дададзена ,  3 гады таму
Да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. каманчы здолелі паставіць пад кантроль вялізарныя тэрыторыі Вялікіх раўнін, у тым ліку заходні Тэхас, усход Нью-Мексіка, паўднёвы ўсход [[Штат Каларада|Каларада]], паўднёвы захад [[Штат Канзас|Канзаса]], захад [[Штат Аклахома|Аклахомы]]. У некаторых выпадках мясцовыя плямёны былі здольны эфектыўна супраціўляцца заваяванню. Так, у Канзасе яны былі спынены [[осэйдж]], у [[Штат Арызона|Арызоне]] — апачы. У многіх выпадках каманчы аддавалі перавагу часовым або шматгадовым саюзам. Напрыклад, у XVIII ст. яны супрацоўнічалі з [[паўні]]. Каля [[1805]] г. заключылі мір з каёва і іх саюзнікамі [[раўнінныя апачы|раўніннымі апачы]]. Пасля доўгага супрацьстаяння з [[шаены|шаенамі]] і [[арапаха]] ў [[1840]] г. заключылі з імі мірную дамову. Саюзніцкія адносіны ўключалі не толькі гандаль і супольныя ваенныя дзеянні, але і сумеснае выкарыстанне качавых тэрыторый. Саслабленне саюзніка давала нагоду для ваенных рэйдаў супраць яго. Так у першай трэці XIX ст. каманчы першымі сталі рабіць напады на паўні. Пасля абвяшчэння незалежнасці [[Мексіка|Мексікі]] ў [[1821]] г. каманчы заключылі з новымі ўладамі былых іспанскіх калоній шэраг новых пагадненняў<ref>[http://www.dickshovel.com/ComancheTwo.html COMANCHE HISTORY Part Two]</ref>. Абяцанні шчодрых падарункаў з боку мексіканцаў не заўсёды выконваліся, таму рабаўніцкія рэйды супраць паўночных мексіканскіх штатаў ператварыліся ў правіла.
 
Пасля абвяшчэння незалежнасці [[Рэспубліка Тэхас|Тэхаса]] ў [[1835]] г. улады [[Штат Санора|Саноры]] стымулявалі напады індзейцаў на тэхаскія паселішчы. У [[1838]] г. было заключана мірнае пагадненне паміж Тэхасам і каманчамі. Але ў сакавіку [[1840]] г. падчас сустрэчы пад белым сцягам з каманчамі ў [[Горад Сан-Антоніа|Сан-Антоніа]] для выкупу раней захопленых палонных адбыўся ўзброены інцыдэнт<ref>[https://www.tsl.texas.gov/exhibits/indian/war/page2.html The Comanche War]</ref>, падчас якога загінула 33 каманчы і 6 тэхасцаў. У адказ, у жніўні каля 1000 воінаў-каманчаў атакавалі паселішчы белых і амаль без супраціўлення дасягнулі [[Мексіканскі заліў|Мексіканскага заліва]]. Калі яны вярталіся з трафеямі, у тым ліку канямі і муламі, [[12 жніўня]] 200 тэхаскіх добраахвотнікаў і індзейцаў з племені [[танкава]] арганізавалі засаду. Каманчы панеслі страты і былі вымушаны адступіць, аднак захавалі значную частку трафеяў. У [[1845]] г. тэхасцы і каманчы зноў падпісалі мір. Ён не быў працяглым. Тэхас увайшоў у склад [[ЗША]], якія заключылі пагадненні з [[осэйдж]], [[чэрокі]] і іншымі плямёнамі, якіх каманчы лічылі ворагамі. У выніку каманчы адмовіліся ад міру і працягвалі напады на тэхаскія паселішчы.
 
У сярэдзіне - другой палове XIX ст. адбылося саслабленне каманчаў. Яно было выклікана не ваеннымі згубамі, а эпідэміямі. У [[1848]] г. і [[1862]] г. яны пацярпелі ад [[Натуральная воспа|воспы]], у [[1849]] г. — ад [[Халера|халеры]]. Да [[1870]] г. колькасць каманчаў скарацілася да 8000 чалавек і працягвала скарачацца далей. Скарачэнне статкаў дзікіх бізонаў вымушала раўнінных індзейцаў працягваць напады для свайго забеспячэння. У адказ на рэйды каманчаў амерыканцы выкарыстоўвалі ваенныя конныя атрады. Доўгі час іх эфектыўнасць была нізкай. Пасля нападаў каманчаў на паўночным захадзе ў [[1860]] г. ахвярай арганізаванай у адказ карнай экспедыцыі сталі каёва і шаены.
 
У пачатку [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны]] прадстаўнікі [[Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі|Канфедэрацыі]] заключылі мірнае пагадненне з каманчамі. Нягледзячы на гэта, ваенныя сутычкі працягваліся, і ў [[1863]] г. каманчы, каёва, шаены, арапаха і раўнінныя апачы склалі ваенны саюз, накіраваны супраць белых пасяленцаў. У лістападзе [[1864]] г. у паўночным Тэхасе яны атакавалі буйны ваенны атрад на чале [[Кіт Карсан|Кіта Карсана]]<ref>[https://www.tsl.texas.gov/exhibits/indian/showdown/page2.html The Battle of Adobe Walls]</ref>.
 
У [[1865]] г. і [[1867]] г. прадстаўнікі ЗША заключалі дагаворы з асобнымі групамі каманчаў, якія прадугледжвалі грашовыя выплаты і пастаўкі тавараў з боку ЗША. Дагавор 1867 г. уключаў пункт аб тэрытарыяльных саступках з боку каманчаў. Ён не быў цалкам выкананы ні водным бокам. У [[1869]] - [[1875]] гг. армія і добраахвотнікі ЗША разгарнулі шырокія ваенныя дзеянні супраць каманчаў. Іх вынікам стала перасяленне атрадаў каманчаў на вылучаныя землі.
autoeditor
29 629

правак

Навігацыя