Смаленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др (GR) File renamed: File:Smalensk. Смаленск (1611).jpg → File:Smalensk. Смаленск (1627, 1843).jpg name unification by uploader |
||
Радок 64: | Радок 64: | ||
== Галерэя == |
== Галерэя == |
||
<center><gallery widths=150 heights=150 perrow="4"> |
<center><gallery widths=150 heights=150 perrow="4"> |
||
Файл:Smalensk. Смаленск ( |
Файл:Smalensk. Смаленск (1627, 1843).jpg|[[Смаленск]] |
||
Файл:Smalensk. Смаленск (1625).jpg|[[Смаленск]] |
Файл:Smalensk. Смаленск (1625).jpg|[[Смаленск]] |
||
Файл:Smalensk. Смаленск (1611, 1838).jpg|[[Смаленск]] |
Файл:Smalensk. Смаленск (1611, 1838).jpg|[[Смаленск]] |
Версія ад 15:04, 4 чэрвеня 2017
Смаленскі павет | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Смаленск |
Час існавання | 1625—1667 |
Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Смаленск.
Гарады: Белы, Дарагабуж, Красны, Масальск, Рослаў, Сярпейск.
Гісторыя
У 1613 Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складанні Дэвулінскага перамір'я (1618). У 1625 утварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себежскі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[1].
У 1633 з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634. Паводле ўмоў Палянаўскага міру (1634), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласць. У 1638 Невельская, Себежская і Краснагорская воласці перайшлі да Полацкага ваяводства.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім перамір'ем (1667) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы збіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.
Ураднікі
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Галерэя
Зноскі
- ↑ С. Думин. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // «Вестник геральдиста» № 1 (4), 1991.
Крыніцы
- Смаленскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.