Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:
Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых [[энцыклапедыя|энцыклапедый]], [[энцыклапедычны даведнік|энцыклапедычных даведнікаў]] і [[слоўнік]]аў, [[тлумачальны слоўнік|тлумачальных]], [[перакладны слоўнік|перакладных]] і інш. слоўнікаў беларускай мовы.
Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых [[энцыклапедыя|энцыклапедый]], [[энцыклапедычны даведнік|энцыклапедычных даведнікаў]] і [[слоўнік]]аў, [[тлумачальны слоўнік|тлумачальных]], [[перакладны слоўнік|перакладных]] і інш. слоўнікаў беларускай мовы.


== Кіраўніцтва ==
== Галоўныя рэдактары ==
=== Галоўныя рэдактары ===
* [[Пётр Усцінавіч Броўка]] (1967—1980)
* [[Пётр Усцінавіч Броўка]] (1967—1980)
* [[Іван Пятровіч Шамякін]] (1980—1992)
* [[Іван Пятровіч Шамякін]] (1980—1992)
* [[Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў]] (кастрычнік 1992)
* [[Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў]] (красавік—кастрычнік 1992)
* [[Барыс Іванавіч Сачанка]] (1993—1995)
* [[Барыс Іванавіч Сачанка]] (1993—1995)
* [[Генадзь Пятровіч Пашкоў]] (1996—2008)
* [[Генадзь Пятровіч Пашкоў]] (1996—2008)
* [[Уладзімір Пятровіч Саламаха]] (2008—2010)
* [[Уладзімір Пятровіч Саламаха]] (2008—2010)
* [[Ларыса Уладзіміраўна Языковіч]] (з 2010)
* [[Ларыса Уладзіміраўна Языковіч]] (з 2010)

=== Дырэктары ===
* [[Таццяна Бялова]] (2008—2013)
* Ю.В. Аляксандраў (2013—2014)
* [[Уладзімір Андрыевіч]] (з 2014)


== Выданні ==
== Выданні ==

Версія ад 18:04, 14 кастрычніка 2017

РУП «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“»
Выява лагатыпа
Краіна Беларуская ССР, Беларусь
Заснавана 1967
Ліквідавана 1 лістапада 2021
Адрас 220012, г. Мінск, зав. Калініна, 16
Код Дзяржкамвыдавецтва СССР 318
Прэфікс ISBN 978-985-11
Вэб-сайт Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

«Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі — навуковае выдавецтва, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, падведамнае Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Заснавана ў Мінску 1 студзеня 1967 як Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пры АН БССР на правах НДІ, з 1 студзеня 1975 года ў сістэме Дзяржкамдруку БССР. У 1980 годзе пераўтворана ў выдавецтва, прысвоена імя Петруся Броўкі  — ініцыятара стварэння і першага галоўнага рэдактара выдавецтва.

У 2010 годзе творчаму калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“» за стварэнне кніг «Зямля сілы. Белавежская пушча» і «Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў» быў уручаны Дыплом лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»[1].

Дзейнасць

Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў і слоўнікаў, тлумачальных, перакладных і інш. слоўнікаў беларускай мовы.

Кіраўніцтва

Галоўныя рэдактары

Дырэктары

Выданні

Падрыхтавала і ў 19691975 выдала 12-томную «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю» — універсальны даведнік па ўсіх галінах ведаў, першую шматтомную энцыклапедыю ў гісторыі беларускага народа (Дзяржаўная прэмія БССР 1976)

Выдаюцца серыі:

  • гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» (146 тамоў пра кожны раён Беларусі, 1985—2005)
  • энцыклапедычных даведнікаў пра гарады Беларусі (з 1976, «Мінск», «Брэст», «Віцебск», «Гродна», «Магілёў», «Гомель»), пра жывёльны і раслінны свет Беларусі (з 1986), энцыклапедычныя даведнікі для дзяцей
  • «Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» (з 1978, выдадзена 25 кніг)
  • трохмоўныя слоўнікі (англа-, нямецка- французска- беларуска-рускіх) і інш.

Энцыклапедычныя даведнікі

У ліку аднатомных энцыклапедычных даведнікаў:

Факсімільныя выданні

  • «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1983)
  • «Біблія Скарыны» (т. 1—3, 1990—1991)
  • «Жывапісная Расія» (1993, 2-е выд. 1994) і інш.

Літаратура

  1. Каментарыі да Ўказу № 4 «Пра прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь „За духоўнае адраджэнне“ 2010 года»