Марыя Гажыч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Спасылкі: вікіфікацыя |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
| загаловак =Аўтапартрэт, малюнак з альбома |
| загаловак =Аўтапартрэт, малюнак з альбома |
||
| дата нараджэння =20.3.1860 |
| дата нараджэння =20.3.1860 |
||
| месца нараджэння = |
|||
| месца нараджэння = [[Вішэра]], {{Месца нараджэння|Курская губерня|у Курскай губерні}}, Расійская імперыя |
|||
| дата смерці =13.9.1935 |
| дата смерці =13.9.1935 |
||
| месца смерці = |
| месца смерці = |
||
| паходжанне = |
| паходжанне = |
||
| падданства = |
| падданства = |
||
| грамадзянства = |
| грамадзянства = |
||
| жанр =[[пейзаж]], [[нацюрморт]], [[партрэт]], пабытовы жывапіс, сакральны жывапіс |
| жанр =[[пейзаж]], [[нацюрморт]], [[партрэт]], пабытовы жывапіс, сакральны жывапіс |
||
| вучоба = |
| вучоба = |
||
| стыль = |
| стыль = |
||
| працы = |
| працы = |
Версія ад 19:31, 15 снежня 2018
Марыя Паўла Гажыч | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Марыя Хшаноўская |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 1935 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Tadeusz Chrzanowski[d] |
Муж | Канстанцін Гажыч[d] |
Род дзейнасці | мастачка, religious sister |
Жанр | пейзаж, нацюрморт, партрэт, пабытовы жывапіс, сакральны жывапіс |
Вучоба | |
Уплыў | Войцех Герсан, Tony Robert-Fleury[d], Адольф-Вільям Бугеро і Жуль Лефеўр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Гажыч (20 сакавіка 1860, Вішэра, Курская губерня — 13 верасня 1935, Гродна) — беларускі мастак-жывапісец, рэстаўратар, педагог, грамадзкі дзеяч.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і Тадэвуша Хшаноўскага — чыноўніка высокай пасады, які працаваў у галіне будаўніцтва чыгункі і мастоў у Курскай губерні. Маці Марыі — Эльжбета Нобель — паходзіла са шведскай арыстакратыі. Сям’я мела чацвёра дзяцей і жыла заможна. Зімовыя месяцы праводзілісь пераважна ў Варшаве, улетку падарожнічалі па Еўропе. Часта наведвалі маёнтак Сегянёўшчыну пад Ваўкавыскам, належаўшы бацьку, які любіў паляваць у Свіслацкай пушчы.
Першапачатковую адукацыю дзеці Хшаноўскіх атрымоўвалі дома, дзе асаблівая ўвага надавалася вывучэнню моваў, для чаго запрашаліся настаўнікі з Францыі і Англіі. Мастацкую Марыя адукацыю атрымала ў Варшаве, у 1874—1878 гадах, у класе малюнка Войцеха Герсана, які быў выпускніком Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля закрыцця ў 1866 годзе Школы мастацтваў у Варшаве, гэты клас на 40 лет стаў адзінай мастацкай вучэльняй Рэчы Паспалітай. Там Марыя пазнаёмілася і пасябравала з Ганнай Білінскай, якая паходзіла з незаможнай сям’і лекара на Кіеўшчыне, будучым вядомым польскім мастаком, яскравай прадстаўніцай «Mіodej Polski».
У 1886 году Марыя працягнула вучобу ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы, дзе настаўнікамі яе былі Тоні Рабэр-Фляры, Вільям Адольфа Бужэро і Жан Юзаф Лефэбрэ. Ужо ў снежні 1886 года яна атрымала пахвальную адзнаку ў школьным конкурсе[1]. Менавита з матэрыяльнай дапамогай Марыі змагла пазней атрымаць адукацыю ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы і Ганна Білінская.
У 1878 годзе Марыя дэбютавала на выставе Таварыства заахвочвання мастацтваў («Захэнце») у Варшаве[2]. У гэтам жэ годзе яна выйшла замуж за Канстанціна (Кляменці-Уладзімір) Гажыча (1848—1900), які меў родавы маёнтак Тапаляны недалёка ад Сегянёўшчыны. Пасля шлюбу пераехала ў Тапаляны[3].
У 1879 годзе прымала ўдзел у стварэнні альбома твораў польскіх мастакоў, выкананага ў падарунак для Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, вядомага польскага пісьменніка і грамадскага дзеяча, які паходзіў з Пружаншчыны і быў суседам Гажычаў.
Галерэя твораў, выкананых для гродзенскага касцёла
-
«Святы Клімэнт» — апякун Гродна, напісаны для алтара гродзенскага касцёла
-
«Святы Юзаф-цясляр»
-
«Езус - Добры Пастыр»
-
«Маці Божая Беззаганная»
-
«Святы Апостал Пётр»
Зноскі
- ↑ Маліноўская-Франке Н. Забытая мастачка святла: жыццёвы і творчы шлях Марыі Гажыч // Роднае слова. — Мн.: 2009. — № 3. — С. 97-99.
- ↑ Грамыка М. В. Беларускі пейзажны жівапіс першай паловы XX стагоддзя. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 147. — 164 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.
- ↑ Маліноўская Т. Р., Маліноўская-Франке Н. А. Гродзенскі брыгітскі кляштар і назарэтанкі (1790-е―1930-е гг.) // Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. — Гродна: ГрДу, 2009.
Спасылкі
Марыя Гажыч на Вікісховішчы |