1896 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
1896 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Петра-Паўлаўская царква, Вераскава
- Свята-Уладзімірская царква, Гродна — помнік архітэктуры канца 19 ст.
- Спаса-Праабражэнская царква, Будча — помнік народнага дойлідства
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 10 студзеня — Георгій Лаўроў (пам. 1967), савецкі беларускі архітэктар
- 14 сакавіка — Барыс Звінагродскі (пам. 1982), беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1956). У 1940—48 быў галоўным мастаком Дзяржаўнага тэатра лялек Беларусі
- 23 сакавіка — Леў Лейтман (пам. 1974), беларускі графік і педагог. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебскай школе-майстэрні Юдэля Пэна. У 1931—1941 выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы, у 1947—1958 у Мінскім мастацкім вучылішчы
- 27 сакавіка — Давід Якерсон (пам. 1947), савецкі скульптар, графік, афарміцель. Родам з Віцебску, вучань Юдэля Пэна. Кіраваў скульптурнай майстэрняй у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы. Уваходзіў у створанае Казімірам Малевічам таварыства УНОВИС
- 3 красавіка — Юзаф Чапскі (пам. 1993), польскі мастак, літаратар, сын Юрыя Гуттен-Чапскага, мінскага губернскага маршалка
- 16 чэрвеня — Уладзімір Хрусталёў (пам. 1954), беларускі жывапісец і педагог
- 27 мая — Міхась Філіповіч (пам. 1947), беларускі жывапісец, графік, этнограф, педагог
- 27 ліпеня — Язэп Горыд (пам. 1939), заходнебеларускі мастак, выпускнік мастацкага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Афармляў кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» (2-е выданне), Міхася Васілька «Шум баравы», Максіма Танка «Журавінавы цвет», Рыгора Шырмы «Беларускія народныя песні», Яна Станкевіча «Беларускія (крывіцкія) казкі», заходнебеларускія падручнікі
- 30 верасня — Аркадзь Астаповіч (пам. 1941), беларускі мастак–графік. Зрабіў значны ўклад у развіццё беларускага графічнага пейзажу
- 1 кастрычніка — Мікола Шчакаціхін (пам. 1940), беларускі мастацтвазнавец, гісторык і тэарэтык мастацтва, педагог
- 2 кастрычніка — Мікола Дучыц (пам. 1980) — беларускі жывапісец-пейзажыст, графік, педагог
- 6 снежня — Восіп Любіч (пам. 1990, Парыж) — французскі мастак, прадстаўнік Парыжскай школы
Галерэя твораў
[правіць | правіць зыходнік]-
Якаў Кругер «Партрэт брата»
-
Станіслаў Жукоўскі «Апошні снег»
-
Станіслаў Жукоўскі «Уваход на могілкі»
-
Станіслаў Жукоўскі «Вясновы вечар»
-
Апалінарый Гараўскі «Канюшына ў квецені»
-
Фердынанд Рушчыц «Карчма пры дарозе», Нацыянальны музей у Варшаве