Адольф-Вільям Бугеро
Адольф-Вільям Бугеро | |
Adolphe-William Bouguereau | |
![]() Аўтапартрэт (1879) | |
Дата нараджэння: | 30 лістапада 1825[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 19 жніўня 1905[4][5][…] (79 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: |
![]() |
Жонка: | Marie-Nelly Monchablon[d] і Elizabeth Jane Gardner[d] |
Род дзейнасці: | мастак |
Месца працы: | |
Жанр: | партрэт |
Вучоба: | |
Стыль: | акадэмізм |
Заступнікі: | Поль Дзюран-Руэль[d] |
Уплыў: | François-Édouard Picot[d] |
Член у | |
Узнагароды: | |
Подпіс: |
![]() |
![]() |
Адо́льф-Вілья́м Бугро́ (фр.: Adolphe-William Bouguereau; 30 лістапада 1825, Ла-Рашэль, Францыя — 19 жніўня 1905, Ла-Рашэль, Францыя) — французскі жывапісец майстар акадэмічнага жывапісу[7], найбуйнейшы прадстаўнік салоннага акадэмізму, аўтар карцін на гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў насценныя роспісы і партрэты[8].
За сваё жыццё Бугеро напісаў 826 карцін. Самыя вядомыя з іх — «Нараджэнне Венеры», «Дантэ і Вергілій у пекле», «Дзяўчына за вязаннем», «Пастушка», «Танец», «Купідон» і інш.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1825 годзе ў Ла-Рашэлі ў сям'і гандляроў віном і алівамі. Яму, здавалася, наканавана было працягнуць сямейную справу, але дзякуючы свайму дзядзьку Эжэну, святару, які навучаў яго класічным біблейскім сюжэтам, Бугеро пайшоў у сярэднюю школу. Там адразу выявілі яго мастацкі талент. Яго бацьку пераканалі паслаць сына ў школу вытанчаных мастацтваў у Бардо. Там Бугеро ганараваўся першай прэміі за выяву святога Роха. Каб зарабіць грошай, ён ствараў этыкеткі для джэмаў і варэнняў[9].
Вучыўся ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў, у 1850 годзе ганараваны Рымскай прэміі за карціну «Зенобія, знойдзеная на беразе Аракса». Яго карціны на міфалагічныя сюжэты і рэалістычныя жанравыя працы былі вельмі папулярныя ў Францыі XIX стагоддзя. У той час ён нават лічыўся адным з найвялікшых майстроў жывапісу ў свеце. У 1900 годзе Эдгар Дэга і Клод Манэ нібы гаварылі, што ў 2000 годзе Бугеро назавуць найвялікшым французскім мастаком XIX стагоддзя. Яго карціны, нягледзячы на высокія кошты, бойка раскупляліся, асабліва багатымі амерыканцамі.
Напачатку XX стагоддзя папулярнасць Вільяма Бугро хутка пайшла на змяншэнне — збольшага з-за яго рэзкага непрымання імпрэсіянізму, збольшага з-за ўзрослай цікавасці да мадэрнізму. Цяпер цікавасць да прац мастака зноў расце. Сярод выхаванцаў студыі Бугеро, у прыватнасці, Анры Маціс, Атон Фрыз, Эдмунд Туль, Гюстаў Жаке, Поль Шабас, Эмілі Дэжо, П'ер Агюст Кот.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ William Adolphe Bouguereau — ministère de la Culture.
- ↑ 3,0 3,1 William Adolphe Bouguereau — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ William Adolphe Bouguereau
- ↑ AGORHA Праверана 1 красавіка 2019.
- ↑ Бугеро
- ↑ Адольф Вильям Бугеро. АВТОПОРТРЕТ 1879 г. Музей современного искусства, Монреаль, Канада
- ↑ Fronia E. Wissman, Bouguereau, Pomegranate Artbooks, Rohnert Park, CA, 1996, ISBN 0-87654-582-7, p. 11
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
|
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1825 годзе
- Нарадзіліся ў Ла-Рашэлі
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў 1905 годзе
- Памерлі ў Ла-Рашэлі
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Выкладчыкі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Францыі
- Мастакі-акадэмісты