Вуліца Гарадскі Вал: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35: Радок 35:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Файл:Miensk, Haradzki Vał. Менск, Гарадзкі Вал (1913) (2).jpg|міні|злева|Раманаўская вуліца ў [[1913]] годзе. Злева будынак [[дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства]] ]]
Вуліца ўзнікла ў пачатку [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] на месцы [[Земляны Вал|гарадскога землянога вала]]<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск}}</ref>.
Вуліца ўзнікла ў пачатку [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] на месцы [[Земляны Вал|гарадскога землянога вала]]<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск}}</ref>.



Версія ад 07:57, 13 чэрвеня 2019

Вуліца Гарадскі Вал
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Гістарычны раён Верхні горад
Працягласць
  • 550 м
Ранейшыя назвы Рэспубліканская, Урыцкага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Гарадскі Вал (руск.: улица Городской Вал) — вуліца ў гістарычным цэнтры Мінска. Праходзіць ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Няміга.

Гісторыя

Раманаўская вуліца ў 1913 годзе. Злева будынак дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства

Вуліца ўзнікла ў пачатку XIX стагоддзя на месцы гарадскога землянога вала[1].

Цяперашняя вуліца ўтворана ў 1993 годзе пасля злучэння ўчастку Рэспубліканскай вуліцы паміж Інтэрнацыянальнай вуліцай і Нямігай (іншая яе частка стала вуліцай Раманаўская Слабада) з вуліцай Урыцкага (праходзіла ад праспекта Леніна (цяпер праспект Незалежнасці) да Інтэрнацыянальнай вуліцы. Рэспубліканская вуліца да Кастрычніцкай рэвалюцыі называлася Раманаўскім завулкам, Старарараманаўскай, Новараманаўскай. Вуліца Урыцкага была Захар’еўскім завулкам.

Апісанне

Вуліца Гарадскі Вал праходзіць на паўночны захад ад праспекта Незалежнасці, з захаду прымыкае вуліца Валадарскага, з усходу — Інтэрнацыянальная і Рэвалюцыйная вуліцы, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Няміга, працягваючыся далей як вуліца Раманаўская Слабада. На заходнім баку вуліцы — сквер Адама Міцкевіча. Нумарацыя дамоў — ад праспекта Незалежнасці.

Забудова

Вуліца часткова захавала забудову другой паловы XIX — пачала XX стагоддзя. Яна абмяжоўвае гістарычны Верхні горад з захаду[1].

Транспарт

Па вуліцы праходзяць аўтобусныя маршруты 23, 40, 50с, 65. У сквера Міцкевіча на ёй маецца тралейбусная канцавая станцыя, якая выкарыстоўваецца маршрутамі 9, 13, 14, 57.

Зноскі

  1. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі