Бунакен: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перайменаваў старонку Востраў Бунакен у Бунакен па-над перасылкай: ВП:НА |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Востраў |
{{Востраў |
||
|Назва = Бунакен |
|Назва = Бунакен |
||
|Нацыянальная назва= Bunaken |
|Нацыянальная назва= id/Bunaken |
||
|Карта = |
|Карта = |
||
|Краіна = Інданезія |
|Краіна = Інданезія |
Версія ад 02:17, 21 чэрвеня 2019
Бунакен | |
---|---|
індан. Bunaken | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 8 км² |
Насельніцтва | 900 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 112,5 чал./км² |
Размяшчэнне | |
1°37′15″ пн. ш. 124°45′22″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Мора Сулавесі |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бунакен (індан.: Bunaken) — востраў у моры Сулавесі. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча - 8 км². Насельніцтва ў 2010 г. - каля 900 чал.
Геаграфія
Востраў Бунакен месціцца ў моры Сулавесі ў 3,5 км на паўночны захад ад паўночна-усходняга берага вострава Сулавесі, у 13 км на поўнач ад горада Манада, адміністрацыйнага цэнтра Паўночнага Сулавесі. Мае статус аднаго з муніцыпальных раёнаў Манада. Абрысы вострава нагадваюць бумеранг. Даўжыня берагавой лініі - каля 17 км.
Востраў Бунакен мае вулканічнае паходжанне, сфарміраваўся ў выніку зрухаў зямной кары і далейшай вулканічнай актыўнасці прыкладна 5 - 1,5 млн гадоў таму. У непасрэднай блізкасці ад Бунакена марское дно апускаецца да 200 - 1840 м. Рэльеф вострава пагорысты, найвышэйшы пункт вострава перавышае 600 м. Узбярэжжа атачаюць каралавыя рыфы.
Клімат марскі субэкватарыяльны. Сярэдняя гадавая тэмпература трымаецца каля +26,55°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 2680 мм.
Прырода
Бунакен цікавы тым, што знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад густа населеных раёнаў Паўночнага Сулавесі, аднак тут захавалася амаль не кранутая чалавекам прырода. Флора сушы тыповая для Сулавесі, пераважаюць густыя трапічныя лясы і хмызнякі. Бераг часткова пакрыты манграмі. Фаўна сушы прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, казуркамі, амфібіямі і крабамі. Значна большую цікавасць уяўляюць навакольныя воды, населеныя 70 відамі каралаў і 2500 відамі рыб. Тут таксама сустракаюцца марскія чарапахі, дзюгоні, кіты.
Нацыянальны парк
Для аховы прыроды ў 1991 г. на тэрыторыі Бунакена, суседніх астравоў і навакольнай марской прасторы быў заснаваны марскі нацыянальны парк. Ён ахоплівае тэрыторыю 890,65 км². У 2005 г. нацыянальны парк Бунакен быў ўнесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Бунакен з'яўляецца адным з галоўных турыстычных цэнтраў Паўночнага Сулавесі. Парк наведваюць аматары каралавых пляжаў і нырання з аквалангам.