Валянціна Браніславаўна Караткевіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
Валянціна з маці і братам Генадзем пераехалі ў 1946—1947 гадах у [[Радашковічы]]. Пайшла ў пяты клас мясцовай школы. Маці Валянціны спачатку працавала ў пракуратуры. У адным доме знаходзіліся рэстаран, пракуратура і аднапакаёвая кватэра Ватковічаў. Аднойчы ноччу ў рэстаране выбухнулі газавыя балоны, і ўвесь будынак згарэў. Пасля ім далі новую кватэру. Маці хутка стала загадчыцай клуба. У дзявятым і першай палове дзясятага класа беларускую мову і літаратуру ў школе выкладаў [[Фёдар Янкоўскі]], будучы вядомы вучоны, мовазнаўца. Дзякуючы яму Валянціна і іншыя вучні добра падцягнуліся<ref name="zviazda">[[Дзяніс Марціновіч]]. [http://zviazda.by/sites/default/files/20-2014.pdf Валянціна. Раздзел з кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»]</ref>. |
Валянціна з маці і братам Генадзем пераехалі ў 1946—1947 гадах у [[Радашковічы]]. Пайшла ў пяты клас мясцовай школы. Маці Валянціны спачатку працавала ў пракуратуры. У адным доме знаходзіліся рэстаран, пракуратура і аднапакаёвая кватэра Ватковічаў. Аднойчы ноччу ў рэстаране выбухнулі газавыя балоны, і ўвесь будынак згарэў. Пасля ім далі новую кватэру. Маці хутка стала загадчыцай клуба. У дзявятым і першай палове дзясятага класа беларускую мову і літаратуру ў школе выкладаў [[Фёдар Янкоўскі]], будучы вядомы вучоны, мовазнаўца. Дзякуючы яму Валянціна і іншыя вучні добра падцягнуліся<ref name="zviazda">[[Дзяніс Марціновіч]]. [http://zviazda.by/sites/default/files/20-2014.pdf Валянціна. Раздзел з кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»]</ref>. |
||
Скончыла [[гістарычны факультэт БДУ]] у 1956 годзе. Працавала ў [[Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча|Ашмянскім краязнаўчым]] і [[Брэсцкі гісторыка-краязнаўчы музей|Брэсцкім гісторыка-краязнаўчым музеях]], [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкім педагагічным інстытуце]]<ref name="РБЭ"/>. У тыя гады яна ўзяла шлюб, неўзабаве развялася, але прозвішча Нікіціна захавала<ref name="zviazda"/>. |
Скончыла [[гістарычны факультэт БДУ]] у 1956 годзе. Працавала ў [[Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча|Ашмянскім краязнаўчым]] і [[Брэсцкі гісторыка-краязнаўчы музей|Брэсцкім гісторыка-краязнаўчым музеях]], [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкім педагагічным інстытуце]]<ref name="РБЭ"/>. У тыя гады яна ўзяла шлюб, неўзабаве развялася, але прозвішча Нікіціна захавала<ref name="zviazda"/>. Паступіла ў аспірантуру [[Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі|Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі]]. Археолаг [[Міхась Чарняўскі]], які вучыўся там разам з Валянцінай, згадваў, што над сваім даследаваннем яна працавала ў Маскве: |
||
{{цытата|Яна там была два гады, пісала дысертацыю, ну і стала адчуваць сябе трошкі масквічкай. Ну, а мы тут такія, правінцыя. І гэта ў яе трошачкі так праслізгвала ў размовах, адносінах. І наша начальства яе тут незалюбіла. Хаця яна дысертацыю ўжо зрабіла амаль што, назад яе не ўзялі — не трэба нам тут такая ганарыстая. Хай едзе, дзе была. І яна страшэнна забітая гэтым, што трэба ехаць у Брэст.}} |
|||
З 1969 г. — у [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі|Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі]]<ref name="РБЭ"/>. |
З 1969 г. — у [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі|Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі]]<ref name="РБЭ"/>. |
||
Радок 16: | Радок 17: | ||
== Сям’я == |
== Сям’я == |
||
Паводле тэатразнаўца [[Ізабела Гатоўчыц|Ізабелы Гатоўчыц]], якая грунтавалася на ўспамінах Валянціны, першая яе сустрэча з [[Уладзімір Караткевіч|Уладзімірам Караткевічам]] адбылася ў цягніку Берлін — Масква, калі яны ехалі ў адным купэ да Брэста. Неўзабаве пасля знаёмства пісьменніка запрасілі на сустрэчу ў Брэст. 2 лістапада 1967 года Караткевіч выступіў на чытацкай канферэнцыі па рамане «[[Каласы пад сярпом тваім]]» у [[Брэст|Брэсце]], на якой прысутнічала і Валянціна<ref name="zviazda"/>. |
|||
Пасля яны разам паехалі на вяселле літаратуразнаўцаў [[Вячаслаў Рагойша|Вячаслава Рагойш]]ы і Таццяны Кабржыцкай, што цэлы тыдзень праходзіла ў [[Ракаў|Рака]]ве на лістападаўскія святы (адзначалася 50-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі). Першая рэакцыя некаторых знаёмых была не надта тактоўнай. Некаторыя «максімалісты» сказалі Валянціне за сталом прама ў вочы: «Раз |
|||
дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму не пара». Неўзабаве Валянціна Нікіціна вывучыла беларускую мову, прычым, паводле слоў [[А. Мальдзіс]]а, стала размаўляць на ёй лепш за сваіх нядаўніх крытыкаў<ref name="zviazda"/>. |
|||
19 лютага 1971 года Валянціна і Уладзімір ажаніліся{{Sfn|Верабей|2005|с=14}}. |
|||
== Творы == |
== Творы == |
Версія ад 14:23, 29 ліпеня 2020
Валянціна Браніславаўна Караткевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 1983 (48 гадоў) |
Грамадзянства | |
Муж | Уладзімір Караткевіч |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1965) |
Альма-матар |
|
Валянціна Браніславаўна Караткевіч (у дзявоцтве Ватковіч, у першым шлюбе Нікіціна; 28 чэрвеня 1934, с. Белаводскае, Кіргізія — 28 лютага 1983) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1965). Жонка беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Біяграфія
Валянціна з маці і братам Генадзем пераехалі ў 1946—1947 гадах у Радашковічы. Пайшла ў пяты клас мясцовай школы. Маці Валянціны спачатку працавала ў пракуратуры. У адным доме знаходзіліся рэстаран, пракуратура і аднапакаёвая кватэра Ватковічаў. Аднойчы ноччу ў рэстаране выбухнулі газавыя балоны, і ўвесь будынак згарэў. Пасля ім далі новую кватэру. Маці хутка стала загадчыцай клуба. У дзявятым і першай палове дзясятага класа беларускую мову і літаратуру ў школе выкладаў Фёдар Янкоўскі, будучы вядомы вучоны, мовазнаўца. Дзякуючы яму Валянціна і іншыя вучні добра падцягнуліся[1].
Скончыла гістарычны факультэт БДУ у 1956 годзе. Працавала ў Ашмянскім краязнаўчым і Брэсцкім гісторыка-краязнаўчым музеях, Брэсцкім педагагічным інстытуце[2]. У тыя гады яна ўзяла шлюб, неўзабаве развялася, але прозвішча Нікіціна захавала[1]. Паступіла ў аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Археолаг Міхась Чарняўскі, які вучыўся там разам з Валянцінай, згадваў, што над сваім даследаваннем яна працавала ў Маскве:
Яна там была два гады, пісала дысертацыю, ну і стала адчуваць сябе трошкі масквічкай. Ну, а мы тут такія, правінцыя. І гэта ў яе трошачкі так праслізгвала ў размовах, адносінах. І наша начальства яе тут незалюбіла. Хаця яна дысертацыю ўжо зрабіла амаль што, назад яе не ўзялі — не трэба нам тут такая ганарыстая. Хай едзе, дзе была. І яна страшэнна забітая гэтым, што трэба ехаць у Брэст. |
З 1969 г. — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі[2].
Навуковая дзейнасць
Даследавала старажытнасці паморскай культуры, займалася вывучэннем гісторыі гарадоў, краязнаўствам. Член рэдкалегіі і адзін з аўтараў «Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1990)[2].
Сям’я
Паводле тэатразнаўца Ізабелы Гатоўчыц, якая грунтавалася на ўспамінах Валянціны, першая яе сустрэча з Уладзімірам Караткевічам адбылася ў цягніку Берлін — Масква, калі яны ехалі ў адным купэ да Брэста. Неўзабаве пасля знаёмства пісьменніка запрасілі на сустрэчу ў Брэст. 2 лістапада 1967 года Караткевіч выступіў на чытацкай канферэнцыі па рамане «Каласы пад сярпом тваім» у Брэсце, на якой прысутнічала і Валянціна[1].
Пасля яны разам паехалі на вяселле літаратуразнаўцаў Вячаслава Рагойшы і Таццяны Кабржыцкай, што цэлы тыдзень праходзіла ў Ракаве на лістападаўскія святы (адзначалася 50-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі). Першая рэакцыя некаторых знаёмых была не надта тактоўнай. Некаторыя «максімалісты» сказалі Валянціне за сталом прама ў вочы: «Раз дрэнна гаворыш па-беларуску, то ты яму не пара». Неўзабаве Валянціна Нікіціна вывучыла беларускую мову, прычым, паводле слоў А. Мальдзіса, стала размаўляць на ёй лепш за сваіх нядаўніх крытыкаў[1].
19 лютага 1971 года Валянціна і Уладзімір ажаніліся[3].
Творы
- Памятники истории Витебска. Мн. 1975;
- Памятники истории и культуры. Мн. 1978;
- Помнікі Слоніма. Мн., 1983 (сумесна з А. Кулагіным)
Зноскі
- ↑ а б в г Дзяніс Марціновіч. Валянціна. Раздзел з кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»
- ↑ а б в Короткевич Валентина Брониславовна // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. ISBN 978-985-11-0385-6
- ↑ Верабей 2005, с. 14.
Літаратура
- Короткевич Валентина Брониславовна // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. ISBN 978-985-11-0385-6
- Верабей А. Л. Уладзімір Караткевіч. Жыццё і творчасць / Пад рэд. Гарбачэўскай Т. А.. — 2-е. — Мн.: Беларуская навука, 2005. — 271 с. — ISBN 985-08-0666-4.