Павел Іванавіч Рубіс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57: Радок 57:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Warheroes|id=10692|name=Павел Иванович Рубис}}
{{Warheroes|id=10692|name=Павел Иванович Рубис}}
{{Бібліяінфармацыя}}

[[Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны]]

Версія ад 05:51, 12 сакавіка 2021

Павел Іванавіч Рубіс
Дата нараджэння 7 лютага 1923(1923-02-07)
Месца нараджэння Расонскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 10 красавіка 1996(1996-04-10) (73 гады)
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Званне
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Рубіс Павел Іванавіч (7 лютага 1923, Расонскі раён, Віцебская вобласць10 красавіка 1996) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, камандзір разліку кулямётнай роты 417-га стралковага палка 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, сяржант.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лютага 1923 года ў вёсцы Мікуленкі Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў у калгасе. У перыяд часовай акупацыі варожымі войскамі тэрыторыі Беларусі Павел Рубіс быў партызанам у Расонскай партызанскай брыгадзе імя Сталіна.

У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з лістапада 1943 года.

Курсант вучэбнай роты 156-й стралковай дывізіі Павел Рубіс ў баі за вёску Філіпенкі, размешчаную ў трох дзясятках кіламетрах на паўночны захад ад горада Віцебска, 26 снежня 1943 г. знішчыў больш за дзесяць праціўнікаў.

Загадам па 156-й стралковай дывізіі ад 27 снежня 1943 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях курсант вучэбнай роты Рубіс Павел Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Камандзір разліку кулямётнай роты роты 417-га стралковага палка сяржант Павел Рубіс ў раёне вёскі Пазолі, размешчанай у шаснаццаці кіламетрах на паўднёвым усходзе ад латвійскага горада Елгава, пры фарсіраванні ракі Ліелупе, прыкрываючы агнём кулямёта пераправу, 14 верасня 1944 года вывеў са строю два варожыя кулямёты з разлікамі.

Загадам па 43-й арміі ад 12 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Рубіс Павел Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Камандзір кулямётнага разліку Павел Рубіс пры наступе на чыгуначную платформу «Клаўс-Пусен», размешчаную на поўнач ад горада Мемель — літоўскі горад Клайпеда, 13 студзеня 1945 знішчыў 130 праціўнікаў і варожы станковы кулямёт разам з разлікам. Быў кантужаны, але не пакінуў поле бою, працягваў адбіваць контратакі ворага да падыходу падмацавання.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі сяржант Рубіс Павел Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1947 годзе старшына Рубіс П. І. дэмабілізаваны. Жыў у гарадскім пасёлку Расоны Віцебскай вобласці. У 1954 годзе скончыў Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі. Член КПСС з 1975 года. Працаваў трактарыстам у Расонскім лясгасе. Памёр 10 красавіка 1996 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Павел Иванович Рубис на сайце «Героі краіны»