Радзівілаўская карта: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: 'thumb|Радзівілаўская карта выдання 1613 года, якое утрымлівае таксама карту Дняпра. Пад картамі таксама былі геаграфічныя і этнічныя апісанні thumb|Радзівілаўская карта 1635 года выдання '''Magni Ducatus Lithuaniae caeterumque region...' |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Magni Ducatus Lithuaniae.jpg|thumb|Радзівілаўская карта выдання 1613 года, якое утрымлівае таксама карту Дняпра. Пад картамі таксама былі геаграфічныя і этнічныя апісанні]] |
[[Файл:Magni Ducatus Lithuaniae.jpg|thumb|Радзівілаўская карта выдання 1613 года, якое утрымлівае таксама карту Дняпра. Пад картамі таксама былі геаграфічныя і этнічныя апісанні]] |
||
[[Файл:Magni Ducatus Lithuaniae Main.jpg|thumb|Радзівілаўская карта 1635 года выдання]] |
[[Файл:Magni Ducatus Lithuaniae Main.jpg|thumb|Радзівілаўская карта 1635 года выдання]] |
||
'''Magni Ducatus Lithuaniae caeterumque regionum illi adiaciencium exacta descriptio''' («Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага і суседніх краін»<ref>Поўная назва: ''MAGNI DVCATVS LITHVANIAE, CAETERARVMQVE REGIONVM ILLI ADIACENTIVM EXACTA DESCRIPTIO. Ill[ustri]ss[i]mi ac Excell[enti]ss[i]mi Pri[n]cipis et D[omi]ni D[omini] Nicolai Christophori Radziwil, D[ei] G[ratia] Olycae ac in Nieswies Ducis, S[acri] Rom[ani] Imperii Principis in Szylowiec ac Mir Comitis et S[ancti] Sepulchri Hierosolimitani Militis etc. opera, cura et impensis facta ac in lucem edita.'' У перакладзе: ''Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскагаі іншых сумежных з ім краін, справа завершана і апублікавана дзякуючы працы, намаганням і выдаткам Найслаўнейшага і Найсвятлейшага Князя і пана Мікалая Крыштафа Радзівіла Божай міласцю князя Свяшчэннай рымскай імперыі ў Алыцы і Нясвіжы, графа ў Шыдлоўцы і Міры і рыцара Труны Гасподняй ў Іерусаліме.''</ref>, вядомая таксама, як '''Радзівілаўская карта''' — карта зямель [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ў масштабе 1:1 300 000 створаная пад кіраўніцтвам [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі]]. Карта была створана галандскім [[картаграфія|картографам]] і гравёрам [[Гесэль Геррыц|Гесэлем Герыцам]] па малюнкам [[Тамаш Макоўскі| |
'''Magni Ducatus Lithuaniae caeterumque regionum illi adiaciencium exacta descriptio''' («Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага і суседніх краін»<ref>Поўная назва: ''MAGNI DVCATVS LITHVANIAE, CAETERARVMQVE REGIONVM ILLI ADIACENTIVM EXACTA DESCRIPTIO. Ill[ustri]ss[i]mi ac Excell[enti]ss[i]mi Pri[n]cipis et D[omi]ni D[omini] Nicolai Christophori Radziwil, D[ei] G[ratia] Olycae ac in Nieswies Ducis, S[acri] Rom[ani] Imperii Principis in Szylowiec ac Mir Comitis et S[ancti] Sepulchri Hierosolimitani Militis etc. opera, cura et impensis facta ac in lucem edita.'' У перакладзе: ''Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскагаі іншых сумежных з ім краін, справа завершана і апублікавана дзякуючы працы, намаганням і выдаткам Найслаўнейшага і Найсвятлейшага Князя і пана Мікалая Крыштафа Радзівіла Божай міласцю князя Свяшчэннай рымскай імперыі ў Алыцы і Нясвіжы, графа ў Шыдлоўцы і Міры і рыцара Труны Гасподняй ў Іерусаліме.''</ref>, вядомая таксама, як '''Радзівілаўская карта''' — карта зямель [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ў масштабе 1:1 300 000 створаная пад кіраўніцтвам [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі]]. Карта была створана галандскім [[картаграфія|картографам]] і гравёрам [[Гесэль Геррыц|Гесэлем Герыцам]] па малюнкам [[Тамаш Макоўскі|Тамаша Макоўскага]]. Першае выданне карты было надрукавана ў [[Амстэрдам]]е ў 1613 годзе, у друкарні [[Вілем Блаў|Вілема Янсэна Блаў]]<ref name=":1" />. |
||
Радзівілаўская карта лічыцца шэдэўрам картаграфічнага мастацтва, з кропкі гледжання дакладнасці яна пераўзышла карты XVII і XVIII стагоддзяў. Шырока выкарыстоўвалася ў картаграфіі Усходняй Еўропы<ref name=":0">{{Cite book |author = Algimantas Česnulevičius |title = M. K. Radvila map in Middle Europe mapping context of the XVII century |date = 2013 |issn = 1392-1096 |wolumin = 49 |numer = 2 |page = 145–153 |url = https://etalpykla.lituanistikadb.lt/object/LT-LDB-0001:J.04~2013~1400872544392/}}</ref>. |
Радзівілаўская карта лічыцца шэдэўрам картаграфічнага мастацтва, з кропкі гледжання дакладнасці яна пераўзышла карты XVII і XVIII стагоддзяў. Шырока выкарыстоўвалася ў картаграфіі Усходняй Еўропы<ref name=":0">{{Cite book |author = Algimantas Česnulevičius |title = M. K. Radvila map in Middle Europe mapping context of the XVII century |date = 2013 |issn = 1392-1096 |wolumin = 49 |numer = 2 |page = 145–153 |url = https://etalpykla.lituanistikadb.lt/object/LT-LDB-0001:J.04~2013~1400872544392/}}</ref>. |
||
== Апісанне == |
== Апісанне == |
||
[[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка]], з 1579 года [[маршалак вялікі літоўскі]], а пазней [[Ваяводы віленскія|віленскі ваявода]], зацікавіўся складаннем падрабязнай карты Вялікага Княства Літоўскага, якая б адпавядала існаваўшым на той час станадартам картаграфічнага мастацтва. Для гэтага ён сабраў каманду ў складзе [[ваяводы кіеўскія|кіеўскага ваяводы]] [[Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі|Канстанціна-Васіля Астрожскага]], англійскага матэматыка і [[езуіты|езуіта]] [[Якуб Босграве|Якуба Босграве]] і мастака [[Тамаш Макоўскі| |
[[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка]], з 1579 года [[маршалак вялікі літоўскі]], а пазней [[Ваяводы віленскія|віленскі ваявода]], зацікавіўся складаннем падрабязнай карты Вялікага Княства Літоўскага, якая б адпавядала існаваўшым на той час станадартам картаграфічнага мастацтва. Для гэтага ён сабраў каманду ў складзе [[ваяводы кіеўскія|кіеўскага ваяводы]] [[Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі|Канстанціна-Васіля Астрожскага]], англійскага матэматыка і [[езуіты|езуіта]] [[Якуб Босграве|Якуба Босграве]] і мастака [[Тамаш Макоўскі|Тамаша Макоўскага]]<ref name=":0" />. |
||
Гэтыя людзі працавалі над картай з 1595 па 1599 гады. Зборам матэрыялаў і правядзеннем вымярэнняў займаўся Тамаш Макоўскі, які, верагодна, таксама падрыхтаваў і асноўны малюнак карты<ref>J. Jakubowski, ''Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświeski'', Warszawa 1923</ref>. Геаграфічныя параметры былі часткова ўзяты з дакументаў [[валочная памера|валочнай памеры]], зямельнай рэформы, ініцыянаванай ў 1547 годзе каралевай [[Бона Сфорца|Бонай Сфорца]]. На карце былі паказаныя 1020 населеных пунктаў, 357 з якіх упершыню прадстаўлены ў картаграфіі<ref name=":2">{{Cite web |title = Znane i nieznane dziedzictwo księcia Mikołaja Krzysztofa Radziwiłła Sierotki – Echa Polesia |publisher = polesie.org |url = https://polesie.org/663/znane-i-nieznane-dziedzictwo-ksiecia-mikolaja-krzysztofa-radziwilla-sierotki/}}</ref>. |
Гэтыя людзі працавалі над картай з 1595 па 1599 гады. Зборам матэрыялаў і правядзеннем вымярэнняў займаўся Тамаш Макоўскі, які, верагодна, таксама падрыхтаваў і асноўны малюнак карты<ref>J. Jakubowski, ''Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświeski'', Warszawa 1923</ref>. Геаграфічныя параметры былі часткова ўзяты з дакументаў [[валочная памера|валочнай памеры]], зямельнай рэформы, ініцыянаванай ў 1547 годзе каралевай [[Бона Сфорца|Бонай Сфорца]]. На карце былі паказаныя 1020 населеных пунктаў, 357 з якіх упершыню прадстаўлены ў картаграфіі<ref name=":2">{{Cite web |title = Znane i nieznane dziedzictwo księcia Mikołaja Krzysztofa Radziwiłła Sierotki – Echa Polesia |publisher = polesie.org |url = https://polesie.org/663/znane-i-nieznane-dziedzictwo-ksiecia-mikolaja-krzysztofa-radziwilla-sierotki/}}</ref>. |
Версія ад 21:46, 26 верасня 2021
Magni Ducatus Lithuaniae caeterumque regionum illi adiaciencium exacta descriptio («Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага і суседніх краін»[1], вядомая таксама, як Радзівілаўская карта — карта зямель Вялікага Княства Літоўскага ў масштабе 1:1 300 000 створаная пад кіраўніцтвам Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Карта была створана галандскім картографам і гравёрам Гесэлем Герыцам па малюнкам Тамаша Макоўскага. Першае выданне карты было надрукавана ў Амстэрдаме ў 1613 годзе, у друкарні Вілема Янсэна Блаў[2].
Радзівілаўская карта лічыцца шэдэўрам картаграфічнага мастацтва, з кропкі гледжання дакладнасці яна пераўзышла карты XVII і XVIII стагоддзяў. Шырока выкарыстоўвалася ў картаграфіі Усходняй Еўропы[3].
Апісанне
Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, з 1579 года маршалак вялікі літоўскі, а пазней віленскі ваявода, зацікавіўся складаннем падрабязнай карты Вялікага Княства Літоўскага, якая б адпавядала існаваўшым на той час станадартам картаграфічнага мастацтва. Для гэтага ён сабраў каманду ў складзе кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, англійскага матэматыка і езуіта Якуба Босграве і мастака Тамаша Макоўскага[3].
Гэтыя людзі працавалі над картай з 1595 па 1599 гады. Зборам матэрыялаў і правядзеннем вымярэнняў займаўся Тамаш Макоўскі, які, верагодна, таксама падрыхтаваў і асноўны малюнак карты[4]. Геаграфічныя параметры былі часткова ўзяты з дакументаў валочнай памеры, зямельнай рэформы, ініцыянаванай ў 1547 годзе каралевай Бонай Сфорца. На карце былі паказаныя 1020 населеных пунктаў, 357 з якіх упершыню прадстаўлены ў картаграфіі[5].
Першапачатковая медзярытавая карта была прызначана для размяшчэння на сцяне. Акрамя зямель Вялікага Княства Літоўскага ў межах з канца XVI стагоддзя, на карце былі паказаныя і суседнія тэрыторыі (значная частка Украіны, Герцагства Прусія, Курляндыя, частка Мазовіі і Малой Польшчы). Акрамя таго, на карце была размешчана складаўшаяся з дзвух частак схема ніжняга Дняпра, аж да яго вусця разам з дадатковымі апісаннямі, напрыклад, дняпроўскіх парогаў. Дняпро быў важным камунікацыйным і транспартным шляхам для Вялікага Княства Літоўскага. Заходняя Дзвіна, таксама паказаная на карце, адыгрывала падобную ролю. Пад картамі было вычарпальнае геаграфічнае і этнічнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага[2].
У пазнейшых выданнях карты Дняпра і ніжняе апісанне былі выдалены, а затым карта Вялікага Княства Літоўскага была надрукаваная асобна, у выглядзе квадрата памерам прыкладна 74×74 см[6].
У 1631 годзе Вілем Блаў таксама ўключыў карту ў свой атлас Appendix Theatri A.Ortelii et Atlantis G. Mercatoris. Каб палепшыць чытальнасць карты ў атласе, ён надрукаваў яе з чатырох медных пласцін і размясціў на чатырох асобных старонках. Карты Дняпра былі ўключаны ў атлас асобна. Усяго да 1670 года сям'я Блаў 17 разоў публікавала ў сваіх атласах Радзівілаўскую карту Вялікага Княства у нязменным фармаце, з датай 1613[5].
Радзівілаўская карта вылучаецца сваёй незвычайнай для таго часу дакладнасцю і багаццем геаграфічных дэталяў, якія суправаджаюцца шматлікімі апісаннямі і іканаграфічнымі сцэнамі. Аналіз дакладнасці размяшчэння паселішчаў паказвае, што яна такая ж ці больш дакладная, як на картах Вялікага княства складзеных да 1770 года[7]. Яшчэ адной асаблівасцю карты з'яўляюцца надзвычай дакладная і падрабязная гідраграфічная сетка. У выніку гэтага Радзівілаўская карта больш за сто гадоў лічылася найважнейшай крыніцай інфармацыі аб тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а ў наш яна з'яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай[2].
Зноскі
- ↑ Поўная назва: MAGNI DVCATVS LITHVANIAE, CAETERARVMQVE REGIONVM ILLI ADIACENTIVM EXACTA DESCRIPTIO. Ill[ustri]ss[i]mi ac Excell[enti]ss[i]mi Pri[n]cipis et D[omi]ni D[omini] Nicolai Christophori Radziwil, D[ei] G[ratia] Olycae ac in Nieswies Ducis, S[acri] Rom[ani] Imperii Principis in Szylowiec ac Mir Comitis et S[ancti] Sepulchri Hierosolimitani Militis etc. opera, cura et impensis facta ac in lucem edita. У перакладзе: Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскагаі іншых сумежных з ім краін, справа завершана і апублікавана дзякуючы працы, намаганням і выдаткам Найслаўнейшага і Найсвятлейшага Князя і пана Мікалая Крыштафа Радзівіла Божай міласцю князя Свяшчэннай рымскай імперыі ў Алыцы і Нясвіжы, графа ў Шыдлоўцы і Міры і рыцара Труны Гасподняй ў Іерусаліме.
- ↑ а б в Jarosław Łuczyński Przestrzeń Wielkiego Księstwa Litewskiego na mapie radziwiłłowskiej Tomasza Makowskiego z 1613 roku w świetle treści kartograficznej i opisowej, Zapiski historyczne, tom LXXVIII, rok 2013
- ↑ а б Algimantas Česnulevičius (2013). M. K. Radvila map in Middle Europe mapping context of the XVII century. p. 145–153. ISSN 1392-1096.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|numer=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|wolumin=
ігнараваны (прапануецца|volume=
) (даведка) - ↑ J. Jakubowski, Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświeski, Warszawa 1923
- ↑ а б Znane i nieznane dziedzictwo księcia Mikołaja Krzysztofa Radziwiłła Sierotki – Echa Polesia . polesie.org.
- ↑ Maps1601-22 .
- ↑ Jarosław Łuczyński, Analiza dokładności mapy Wielkiego Księstwa Litewskiego Tomasza Makowskiego z 1613 r., tzw. radziwiłłowskiej na podstawie siatki zniekształceń, Polski Przegląd Kartograficzny t. 33: 2001, nr 4, s. 365–371
Літаратура
- Stanisław Axentowicz Mapa Wielkiego Księstwa Litewskiego Tomasza Makowskiego z 1613 r. tzw. „radziwiłłowska”, jako źródło do dziejów Litwy i Białorusi, Studia Źródłoznawcze tom 10, PWN, Warszawa, Poznań 1965
- M. Спiрыдонаў, Беларусь на карце Вялiкага Княства Лiтоўскага 1613 г., Гiстарычны альманах, tom 8: Mińsk 2003
- Stanisław Axentowicz Kartografia Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII wieku, Aspra, Warszawa, 2012
- Jarosław Łuczyński Przestrzeń Wielkiego Księstwa Litewskiego na mapie radziwiłłowskiej Tomasza Makowskiego z 1613 roku w świetle treści kartograficznej i opisowej, Zapiski historyczne, tom 78, 2013
Спасылкі
Радзівілаўская карта на Вікісховішчы |