Віленскае ваяводства (1926—1939): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 87: | Радок 87: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{Зноскі}} |
{{Зноскі}} |
||
{{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел міжваеннай Польскай Рэспублікі}} |
|||
[[Катэгорыя:Ваяводзтвы Польскай Рэспублікі (1918—1939)]] |
[[Катэгорыя:Ваяводзтвы Польскай Рэспублікі (1918—1939)]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Горад Вільнюс]] |
||
[[be-x-old:Віленскае ваяводзтва (1926—1939)]] |
[[be-x-old:Віленскае ваяводзтва (1926—1939)]] |
Версія ад 14:06, 2 лютага 2011
Віленскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Польская Рэспубліка | ||
Статус | ваяводзтва | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1926 | ||
Дата скасавання | 1939 | ||
Кіраўнік | апошні — Артур Марушэўскі | ||
Насельніцтва (1931) | 1 276 000 | ||
Нацыянальны склад |
палякі — 59,7% беларусы — 22,7% габрэі — 8,5% летувісы — 5,2% расейцы — 3,4% іншыя — 0,3%. |
||
Плошча | 29 011 км² | ||
Код аўтам. нумароў | WN | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віленскае ваяводзтва (польск.: województwo wileńskie, літ.: Vilniaus vaivadija) — ваяводзтва ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 году да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Летуве і Беларускай ССР у верасьні 1939 году. Было ўтворанае ў 1923 годзе. Сталіца ваяводзтва знаходзілася ў Вільні.
Апісаньне
Большасьць тэрыторыі ваяводзтва складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная да Польшчы ў 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 году да 22 сьнежня 1925 году тэрыторыя ваяводзтва была вядомая пад назвай Віленская Зямля.
Плошча ваяводзтва складала 29 011 квадратных кілямэтраў, а колькасьць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва ў Польшчы ў 1931 годзе — 1 276 000 чалавек. Большасьць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі летувісы (5,2%), расейцы (3,4%) і іншыя (0,3%) ўключна ў караімамі. У гарадох (за выняткам Вільні) значную колькасьць насельніцтва складалі жыды (8.5% ад усяго насельніцтва).[1] 61,2% былі прызнаныя рыма-каталікамі, 26,9% — праваслаўнымі, 9,4% — юдэйцамі, 2,4% прыпадалі на іншыя веравызнаньні.
Месцазнаходжаньне
Ваяводзтва разьмяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Летувай на захадзе, Латвіяй на поўначы Наваградзкім ваяводзтвам на поўдні і Беластоцкім ваяводзтвам на паўднёвым захадзе. Мясцовасьць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводзтва ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусі і найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны пэрыяд). На 1 студзеня 1937 году лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводзтва.
Гарады і адміністрацыйны падзел
Вільня зьяўлялася пятым па велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысячаў месьцічаў). Віленскае ваяводзтва налічвала 14 гарадоў.
У 1922—1939 гадох Віленскае ваяводзтва падзялялася на 9 паветаў:
- Браслаўскі павет (плошча 4 217 км², нас. 143 100),
- Дзісноўскі павет (плошча 3 968 км², нас. 159 900),
- Маладэчанскі павет (плошча 1 898 км², нас. 91 300),
- Ашмянскі павет (плошча 2 362 км², нас. 104 600),
- Пастаўскі павет county (плошча 3 050 км², нас. 99 900),
- Сьвянцянскі павет (плошча 4 017 км², нас. 136 500),
- Вялейскі павет (плошча 3 427 км², нас. 131 100),
- павет горада Вільні (з 1930 году) (плошча 105 км², нас. 195 100),
- Віленска—Троцкі павет (плошча 5 967 км², нас. 214 500. Гэта быў найвялікшы павет ва ўсёй міжваеннай Польшчы, большы за аўтаномнае Сылескае ваяводзтва).
Сталіцы паветаў па зьвестках на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладэчна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Сьвянцяны — 6000 жыхароў, Вялейка — 3417 жыхароў.
Падзел 1939 году
У 1939 годзе выяводзтва было падзеленае паміж СССР і Летувіскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падпольле.[2]
Крыніцы
Зноскі
- ↑ Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1931 году. «Drugi Powszechny Spis Ludności z dnia 9 XII 1931 r». Statystyka Polski D (34). 1939.
- ↑ Заява рэгіянальнага ўраду ў Вільні (польск.)