Вядомы 1 від — аднацветка аднакветная (або аднакветкавая[1]) (Moneses uniflora).
Вышыня расліны 5—17 см. Карэнішча паўзучае. Сцябло голае, тонкарабрыстае, лісце супраціўнае, чаранковае, круглавата-яйцападобнае з клінападобнай асновай, скучанае ў ніжняй частцы сцябла. Кветкі адзіночныя, 5-пялёсткавыя, буйныя, белыя, духмяныя, у пачатку цвіцення паніклыя на верхавінках кветаносаў, Плод — шарападобная гладкая шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені—ліпені.