Адрыян Браўэр
Адрыян Браўвер | |
---|---|
![]() Партрэт працы Ван Дэйка | |
Імя пры нараджэнні | Adriaen Brouwer |
Дата нараджэння | 1605/1606 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1638 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Жанр | жанравы жывапіс[5] |
Мастацкі кірунак | барока[6] |
Заступнікі | Рубенс |
Уплыў на | Тэнірс, Карнеліс Сафтлевен |
Член у | |
![]() |
Адрыян БРАЎЭР (1605 ці 1606, г. Аўдэнардэ, Бельгія — 1 лютага 1638) — фламандскі жывапісец. Майстар бытавога жанру і пейзажа. Прадстаўнік дэмакратычнага кірунку ў мастацтве фламандскага барока.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Бруселі. У 1621 пераехаў у Галандыю, з 1631 у Харлеме, у 1631 жыў у Антверпене. Пісаў пераважна сцэны з народнага побыту. У сувязі з нявысветленымі абставінамі дзейнасці мастака большасць яго твораў датуецца адносна.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Творчасць Адрыяна Браўэра вызначаецца самабытнасцю мастацкай мовы. Ён ствараў невялікія па памерах карціны і звычайна паказваў у іх людзей з нізоў грамадства. Гэта гулякі, п'яніцы, карцёжнікі — вясковы і гарадскі плебс. Аднак у адрозненне ад Пітэра Брэйгеля, які таксама выяўляў прасталюдзінаў, героі твораў Браўэра паказаны ў канкрэтных сітуацыях, яны больш індывідуальныя і характарныя, а выявы пазбаўлены шырыні і панарамнасці трактовак.[8] У карцінах «Бойка за картамі», «Сцэна ў шынку», «Горкія лекі», «Бойка», «Гулякі» (названыя работы адносяцца да 1630-ых г.) Браўэр паказвае людзей, зломленых нястачай, горам, грубых і нястрыманых у праяўленні сваіх схільнасцей. Карціны вызначаюцца гратэскавасцю вобразаў, сарказмам, тэмпераментам.
Сярод яго пейзажаў «Дзюны», «Пейзаж з усходам месяца». А. Браўэр — адзін з лепшых каларыстаў XVII ст.[9]
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Бойка. 1630-1640. Музей выяўленчых мастацтваў ім. А. С. Пушкіна. Масква
Горкі напой. 1630-1640. Мастацкі інстытут Штэдэля. Франкфурт-на-Майне
Бойка сялян пры гульні ў карты. 1630-1640. Карцінная галерэя. Дрэздэн
Сяляне, гульцы ў карты. 1630-1640. Старая Пінакатэка. Мюнхен
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118674382 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ 2,0 2,1 http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=adrien+brower&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500012394
- ↑ 3,0 3,1 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500012394
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118674382 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ https://www.metmuseum.org/art/collection/search/435807
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Adriaen-Brouwer
- ↑ Liggeren
- ↑ Лазука (2010)
- ↑ Шунейка (1996)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
- Шунейка Я. Браўэр // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адрыян Браўэр