Ажыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ажыка
Luzula.campestris2.-.lindsey.jpg
Luzula campestris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luzula DC.

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39330
NCBI  46322
EOL  29930
GRIN  g:7042
IPNI  20608-1

Ажы́ка (Luzula) — род шматгадовых траняністых раслін сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Травы з кароткімі ўзыходнымі або гарызантальнымі карэнішчамі, утвараюць невялікія дзярнінкі. Сцяблы баразнаватыя. Лісце з замкнёнымі похвамі і пляскатымі або жалабатымі раснічаста-валасістымі пласцінкамі. Кветкі двухполыя, сядзяць па адной ці пучкамі на галінках парасонападобнага або шчыльнага галоўчатага суквецця. Лісцікі калякветніка плеўкавыя. Плод аднагнездавая трохнасенная каробачка. Насенне звычайна з белым храсткаватым прыдаткам.

Вядома больш за 100 відаў, пашыраных у нетрапічных абласцях зямнога шара і гарах тропікаў, тэрыторыі Беларусі 5 відаў. Дэкаратыўныя і кармавыя расліны.

Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вынаеў Г. Ажыка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 41-42.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ажыка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)